Навука і тэхналогіі11

Створаная петыцыя са скаргай на Фэйсбук

Больш за сто паважаных сусветных экспертаў у галіне дзіцячага здароўя заклікаюць кампанію Facebook выдаліць мабільны дадатак Messenger Kids, каб не ўцягваць дзяцей у сацыяльныя сеткі, перадае Бі-Бі-Сі. Адкрыты ліст адрасаваны стваральніку і кіраўніку кампаніі Марку Цукербергу. 

Messenger Kids — спрошчаны дадатак Facebook, створаны для камунікацыі карыстальнікаў да 13 год. Месенджар абараняе дзяцей ад рэкламы і дазваляе бацькам кантраляваць іхнія дзеянні. 

Эксперты ўпэўненыя, што дзеці яшчэ не гатовыя да таго, каб мець акаўнты ў сацсетках.

«Яны не дастаткова дарослыя, каб арыентавацца ў складанасцях анлайн адносін, якія часта прыводзяць да непаразуменняў і канфліктаў нават сярод больш сталых карыстальнікаў», — гаворыцца ў лісце. 

У сваім адказе прадстаўнікі Facebook заяўляюць, што з моманту стварэння Messenger Kids ў снежні 2017 года яны прымаюць шмат падзякаў ад бацькоў, якія кажуць, што дзякуючы гэтаму дадатку могуць заўсёды падтрымліваць бяспечную сувязь з дзецьмі. Аўтары ж петыцыі адказваюць, што для гэтага пасуе любы іншы месенджар або проста тэлефон.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Іх Зарэцкая: дэпутат-ябацька Алег Навіцкі кінуў беларускіх інвестараў на мільёны даляраў. Дэталі схемы1

Іх Зарэцкая: дэпутат-ябацька Алег Навіцкі кінуў беларускіх інвестараў на мільёны даляраў. Дэталі схемы

Усе навіны →
Усе навіны

Пасол ЗША ў Ізраілі: Было б нармальна, калі б Ізраіль кантраляваў землі ад Ніла да Еўфрата13

Справа кнігароў. Чым вядомыя Колас, Яўдаха і Багдановіч, якіх арыштавалі за выданне і распаўсюд кніг4

Украіна страціла аднаго з самых дасведчаных вайсковых лётчыкаў4

Звязаныя з Расіяй хакеры спрабуюць атрымаць доступ да акаўнтаў у Signal і WhatsApp

Макрон заявіў пра намер Францыі разам з іншымі краінамі Захаду разблакаваць Армузскі праліў

Беларускі рынуліся ў Вільню — усё, каб паслухаць Меладзэ39

У Мінску прадаюць студыю з рамонтам танней за 35 тысяч долараў. Чаму такая цана?

У Мінску здаюць кватэру за 65 даляраў, але з адной умовай

На Ждановічах знеслі легендарны «Сайгон»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іх Зарэцкая: дэпутат-ябацька Алег Навіцкі кінуў беларускіх інвестараў на мільёны даляраў. Дэталі схемы1

Іх Зарэцкая: дэпутат-ябацька Алег Навіцкі кінуў беларускіх інвестараў на мільёны даляраў. Дэталі схемы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць