Пра гэта заявіў у эфіры тэлеканала «Сталічнае тэлебачанне» Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Карэя ў Беларусі Кім Ёнг Хо, перадае Белта.

Кім Ёнг Хо.
«Прыкладаюцца вялікія намаганні для таго, каб вырашыць пытанне адмены віз паміж Рэспублікай Карэя і Беларуссю. Сёлета плануецца візіт міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея ў нашу краіну. У час перамоваў мы хацелі б заключыць пагадненне аб бязвізавых паездках. Думаю, у бліжэйшы час мы зможам ажыццявіць задуманае. Гэта стала б добрым падмуркам для развіцця нашых адносін ва ўсіх сферах», — сказаў Кім Ёнг Хо.
Каментары