Улада

«Выпадковасьці» ва Ўруччы

Давераная асоба кандыдата ў дэпутаты Алеся Міхалевіча Андрэй Клікуноў выявіў шэраг сур’ёзных парушэньняў выбарчага заканадаўства на ўчастку № 632.

Давераная асоба кандыдата ў дэпутаты Алеся Міхалевіча Андрэй Клікуноў выявіў шэраг сур’ёзных парушэньняў выбарчага заканадаўства на ўчастку № 632.

Сябра БАЖу Андрэй Клікуноў на апошніх выбарах у парлямэнт быў даверанай асобай кандыдата ў дэпутаты Алеся Міхалевіча, што балятаваўся па Ўручанскай выбарчай акрузе № 109. У нядзелю па абедзе Андрэй прыйшоў прагаласаваць на ўчастак № 632. Ужо ў кабіне для галасаваньня заўважыў, што бюлетэнь не падпісаны ніводным з чальцоў участковай выбарчай камісіі. А гэта ёсьць парушэньнем заканадаўства. Чалец камісіі, які выдаваў А. Клікунову бюлетэнь па ягоным адрасе, заявіў, што гэта «выпадковасьць». Аднак выдаць падпісаны дакумэнт, як адзначаецца ў скарзе Клікунова, ня змог — у яго такіх папросту не апынулася. Падпісаны бюлетэнь адшукалі толькі ў суседніх чальцоў камісіі. Намесьніца старшыні камісіі таксама назвала інцыдэнт «выпадковасьцю» і правяла давераную асобу Міхалевіча паўз чальцоў камісіі. Якія прадэманстравалі, як сьцьвярджае Андрэй, нашмат танчэйшыя, чым былі дагэтуль стосы бюлетэняў, аформленых пры гэтым належным чынам.

Новыя «выпадковасьці» пачалі зьяўляцца ў часе падліку галасоў: старшыня камісіі зьвярнуўся да чальцоў камісіі з просьбай аддаць яму ўсе бюлетэні для галасаваньня, на якіх стаіць адзін подпіс чальцоў выбарчай камісіі (такія бюлетэні таксама несапраўдныя, як і непадпісаныя). Наяўнасьць такіх бюлетэняў услых пацьвердзілі некаторыя чальцы камісіі. Старшыня камісіі патлумачыў гэты факт наступным чынам: подпісы ставяцца на краі бюлетэня, і таму на некаторых ён проста «не заўважыў», што не паставіў свой подпіс.

Паводле выяўленых фактаў парушэньня выбарчага заканадаўства Андрэй Клікуноў накіраваў скаргу ў Цэнтарвыбаркам. Ён просіць ініцыяваць правядзеньне перападліку бюлетэняў на ўчастку № 632 з мэтай выяўленьня непадпісаных бюлетэняў і бюлетэняў з адным подпісам, даць прававую ацэнку дзеяньням чальцоў выбарчай камісіі на дадзеным участку ды ініцыяваць прыцягненьне да адказнасьці асобаў, вінаватых у парушэньні заканадаўства.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп запрасіў Пуціна ў Раду міру5

Лукашэнка пахваліў Трампа за прамалінейнасць, але дадаў, што для яго гэта непрымальна5

Дактары распавялі пра расстрэлы пратэстоўцаў у Іране: сілавікі цэлілі ў вочы3

Новы трэнд: людзі гатуюць марозіва на вуліцы ў снезе1

У Іране ўзламалі спадарожнікавае вяшчанне дзяржаўных тэлеканалаў — Рэза Пехлеві заклікаў зрынуць рэжым аятол ВІДЭА2

У Рызе выявілі групу расейскіх інфарматараў з ліку грамадзян Латвіі, два з іх паспелі з'ехаць у Беларусь3

Трамп заявіў, што больш не абавязаны думаць пра мір, бо яму не ўручылі Нобелеўскую прэмію міру23

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША85

Асудзілі 33‑гадовую бухгалтарку з Брэста — імаверна, па справе Гаюна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць