Мова7979

Для ўсяго свету яна Hanna Huskova, але для БелТА і БТ — Anna Guskova

Як асобныя СМІ працягваюць практыку транслітарацыі беларускіх імёнаў і прозвішчаў з рускай мовы.

16 лютага беларуская фрыстайлістка Ганна Гуськова стала чэмпіёнкай Алімпійскіх гульняў у Пхёнчхане.

У афіцыйных пратаколах спартоўка запісаная як Hanna Huskova, што адпавядае афіцыйнай пашпартнай транслітарацыі з беларускай мовы. Менавіта так яе імя запісанае на сайце FIS (Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту). Напісанне Hanna Huskova выкарыстоўваюць і ўсе аўтарытэтныя заходнія выданні.

Hanna Huskova у загалоўках BBC Sport, The Washington Post, на англійскай Вікіпедыі.

Але хоць у цывілізаваным свеце беларуская спартоўка вядомая як Hanna Huskova, беларускія дзяржаўныя СМІ працягваюць практыку транслітарацыі беларускіх імёнаў і прозвішчаў з рускай мовы. Так, у англійскамоўных публікацыях БелТА і Белтэлерадыёкампаніі беларуская фрыстайлістка запісаная ўжо як Anna Guskova, паводле напісання на рускай мове.

Такім чынам, беларускія СМІ працягваюць савецкую практыку, калі беларускай мове надавалася другаснае значэнне. Але сёння, калі лацінкавае напісанне ў беларускіх пашпартах звычайна адпавядае беларускаму напісанню, такая практыка падаецца дзіўнай. Застаецца адкрытым пытанне, ці будзе замежніку зразумела, што Hanna Huskova і Anna Guskova — гэта адзін чалавек?

Каментары79

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі55

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі палітолаг сыграе бандыта ў польскім крымінальным серыяле2

Страхавыя кампаніі незадаволеныя расцэнкамі на рамонт электрамабіляў1

Юрконіс пра закрыццё межаў: Давайце не думаць яшчэ пра Пецю з Баранавіч, які хоча зарабіць дзесьці там у Беластоку73

Сустрэчу Трампа і Пуціна ў Будапешце адмянілі з-за мемарандума МЗС Расіі3

«Гэты гук як катаванне вадой — спаць немагчыма». Мінчук скардзіцца на гул, які даносіцца з падвала

У Мінску расследуюць два выпадкі гібелі людзей за адзін дзень

У Свяцкім палацы раскрылі галерэю партрэтаў рымскіх імператараў. Яны былі схаваныя ад вачэй больш за стагоддзе6

Сацсеткі ў захапленні ад метыленавага сіняга. Ён сапраўды дапамагае?7

Пакроўск і Мірнаград на мяжы падзення. Наколькі там крытычная сітуацыя для Украіны і што будзе далей?13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі55

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць