Спорт2323

Каментатар Навіцкі: Калі я прыйшоў на тэлебачанне, то ні слова не ведаў па-беларуску

У вялікім інтэрв’ю для расійскага выдання «Спорт-Экспрэс» беларускі каментатар Уладзімір Навіцкі расказаў, як вывучыў беларускую мову.

«Я тады адправіўся вучыцца на журфак. Скончыў з чырвоным дыпломам. На той момант быў адзіным завочнікам, каму гэта ўдалося. На завочным вучацца як — вы і без мяне ўяўляеце, нікому там не патрэбен чырвоны дыплом… Потым прыйшоў працаваць на ТБ, не ведаючы ні слова па-беларуску. Сказалі: «Хочаш працаваць у эфіры — вучы мову». Вывучыў! Колькі рэпартажаў на ёй правёў! А жонка падтрымлівала і трывала», — сказаў Навіцкі. Праўда, ён не патлумачыў, чаму цяпер перастаў весці эфіры па-беларуску.

Сярод іншага Навіцкі ўзгадаў як вёў рэпартаж з Алімпіяды ў Нагана з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам: «Лукашэнка выдатна разбіраецца ў хакеі, увесь час яго глядзіць. Мне здавалася — будзе выдатна для тэлебачання, калі ён сам адчуе спецыфіку. А то па другі бок экрана здаецца, што гэта вельмі лёгка…»

Урэшце каментатар расказаў, што стаў вельмі сентыментальным, і часта плача. Кажа, што пусціў слязу, калі разбіраўся ў несправядлівасці адлучэння расійскіх спартсменаў Шыпуліна і Ана ад удзелу ў Алімпіядзе.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты2

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты

Усе навіны →
Усе навіны

З ліпеня можна будзе папаўняць рахункі па нумары тэлефона3

Габрыэлюс Ландсбергіс: Ціханоўская ніколі не адступала, ніколі не баялася6

Запуск расійскага аналага Starlink перанеслі з-за правалу вытворчасці спадарожнікаў4

Украінская дзяўчына ў 2022 годзе пачала вучыць беларускую мову, а цяпер вядзе беларускамоўны блог16

25 студзеня прэзідэнты збяруцца ў Вільні ўшанаваць памяць Кастуся Каліноўскага7

Беларуска павесіла кармушку для птушак за акном. Глядзіце, хто да яе прыляцеў7

У Беларусі хочуць істотна змяніць умовы лізінгу

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні33

На трохбаковай сустрэчы ў Абу-Дабі сёння будзе абмяркоўвацца пытанне тэрыторый

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты2

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць