Спорт11

Тузік і грэлка

Так можна ахарактарызаваць вынік футбольнага матчу паміж піцерскім «Зэнітам» і уладзівастоцкім «Лучом-Энэргія». «Зэніт» -- супернік БАТЭ па Лізе чэмпіёнаў, а за «Луч» гуляе беларус Віталь Булыга.

Так можна ахарактарызаваць вынік футбольнага матчу паміж піцерскім «Зэнітам» і уладзівастоцкім «Лучом-Энэргія».

Супернік БАТЭ па Лізе чэмпіёнаў (з «Зэнітам» -- матчы 21 кастрычніка і 5 лістапада) на родным стадыёне разграміў апанэнтаў зь лікам 8:1.

Хет-трык на рахунку Тэке. Два галы забіў Дані, яшчэ па мячы правялі Аршавін, Шырокаў, Дамінгес.

Што адметна, адзіны мяч у адказ уладзівастоцкі клюб правёў сіламі беларуса Віталя Булыгі.
Здарылася гэта, калі «Зэніт» ужо адгрузіў у вароты «Луча» сем мячоў.

Такім чынам чэмпіён Расеі пасьля сёньняшняй вікторыі забраўся на 5-е месца.

На ягоным рахунку 37 балаў, і адставаньне ад казанскага «Рубіна», што ідзе першым, складае 14 балаў («Зэніт» мае гульню ў запасе).

«Рубін» сёння выйграў у «Спартака» з Нальчыка – 3:0. «Рубін» мае цяпер 51 бал. На другім месцы ідзе маскоўскі ЦСКА. У яго 44 балы.

Да канца чэмпіянату засталося шэсьць тураў.

* * *

Працягваецца спад у гульні ў турынскага «Ювэнтуса».

Сёньня «Старая Сіньёра» прайграла на родным стадыёне «Палерма» – 1:2.
Адзіны гол у «Ювэ» забіў Алесандра Дэль П’ера.

Параза адметная тым, што над галавой галоўнага трэнера Клаўдыё Раньеры завіс дамоклаў меч адстаўкі.

Іншы супернік БАТЭ па Лізе, мадрыдзкі «Рэал» на «Санцьяга Бэрнабэў» згуляў унічыю з барсэлёнскім «Эспаньёлам» -- 2:2. Гэта матч нагадаў матч БАТЭ - Ювэ. Усе мячы былі забітыя ў першым тайме.

У «Рэалу» два мячы на рахунку Рауля.

«Рэал» зараз займае 5-е месца пасьля шасьці тураў, тры балы саступаючы «Валенсіі» і «Вільярэалу», што дзеляць першае месца. Цікава, што ў заклятага ворага каралеўскага клюба - «Барсэлёны» таксама 13 пунктаў. На выходных пад гарачую руку сіне-гранатавых трапіў мадрыдзкі «Атлетыка», які «Барса» разграміла зь лікам 6:1. І гэта бяз Глеба.

* * *

Што да БАТЭ, то барысаўцы сёньня выйгралі ў сябе дома ў менскага «Лякаматыву» – 1:0 (Радзівонаў).

БАТЭ цяпер мае на сваім рахунку 56 балаў,
на 6 балаў апярэджваючы МТЗ-РІПА, якое сёньня прайграла «Шахцёру» і менскае «Дынама»). Пры гэтым барысаўскі клюб мае ажно дзьве гульні ў запасе.

Да канца нацыянальнага чэмпіянату засталіся чатыры туры.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка3

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка

Усе навіны →
Усе навіны

На матч аматарскай медыялігі ў Мінску прададзена ўжо 15 тысяч квіткоў2

Ці паўплывае Кітай на Лукашэнку, каб польская мяжа адкрылася?20

З пачатку года колькасць беларусаў у Літве з дазволам на пражыванне зменшылася на 10%8

Жыхары вёскі пад Баранавічамі папрасілі ў чыноўнікаў заасфальтаваць дарогу. Тыя геніяльна вырашылі праблему12

Дзяўчыну, чый голас гучыць у афіцыйнай версіі гімна Беларусі, асудзілі за ўдзел у пратэстах14

113‑гадовы каньяк, меню на французскай і паўтары тысячы сталовых прыбораў. Якім быў каралеўскі банкет у гонар Дональда Трампа6

Пры самым старым храме Мінска адкрылі кавярню12

Бізнэс не ведае, як зараз даставіць тавары з Еўрасаюза ў Беларусь. Цэны на дастаўку шакуюць25

«Тыранiя зноў пагражае Еўропе». У Лондане адбыўся банкет у гонар Дональда Трампа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка3

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць