Грамадства4949

«Бульбаш» на сваёй старонцы ў фэйсбуку ўшанаваў памяць Францішка Кушаля

На старонцы ў фэйсбуку кампаніі «Бульбаш» 16 лютага з’явіўся допіс, які выклікаў бурныя спрэчкі і дыскусіі. Гаворка вядзецца пра запіс аб кіраўніку Беларускай краёвай абароны (БКА) Францішку Кушалю.

«Усё жыццё ён імкнуўся стварыць моцнае нацыянальнае войска як галоўную гарантыю незалежнасці Беларусі. Сёння мы ўзгадваем імя Францішака Кушаля. Ён — знакаміты палітычны дзеяч, стваральнік беларускай краёвай абароны, а таксама публіцыст, аўтар успамінаў пра дзеячаў беларускай культуры і сябра БНР у выгнанні. Прайшоў дзве вайны і застаўся годным чалавекам».

Адны ціснуць падабайкі і рэспектуюць «Бульбашу», іншыя кажуць, што нельга ўшаноўваць памяць людзей, якія заплямілі сябе супрацоўніцтвам з нацыстамі. Як бы тое ні было, але гэты допіс застаецца другім па папулярнасці сёлета на старонцы «Бульбаша», наперадзе толькі пост аб перамозе Ганны Гуськовай на Алімпіядзе.

Францішак Кушаль — цікавы персанаж беларускай гісторыі. Прафесійны вайсковец, які паслужыў у арміях Расійскай Імперыі і Польшчы. З 1941 супрацоўнічаў з нямецкай адміністрацыяй на тэрыторыі Беларусі, з дапамогай якой спадзяваўся стварыць беларускія ваенныя фармаванні. Беларуская краёвая абарона, якую ўзначальваў Кушаль, фактычна так і не атрымала зброі ад немцаў. Непасрэдным удзелам у карных аперацыях Францішак Кушаль сябе не запляміў, пасля вайны жыў у ЗША, дзе памёр у 1969 годзе.

Жонкай Францішка Кушаля была славутая паэтка Наталля Арсеннева, аўтарка рэлігійнага гімна «Магутны Божа». Сын Кушаля і Арсенневай Яраслаў быў забіты савецкімі партызанамі падчас тэатральнага паказу.

Цікава, што абураюцца асобай Кушаля людзі, якія самі былі заўважаныя ў прыхільнасці да неанацызму, як, напрыклад, кіраўнік «Румола» Сяргей Лушч. Ён зусім нядаўна пазіцыянаваў сябе як «волхв» неанацысцкай паганскай секты «Схорон Еж Славен».

Цяпер Лушч піша: «Гэта вось такія «нацыянальныя» асаблівасці некаторых прадстаўнікоў беларускага бізнэсу. То карту БНР на піва, то зараз адкрытага памагатага фашыстаў Франца Кушаля называюць годным чалавекам. Парадокс у тым, што большасць гэтых кампаній свабодна працуюць на прасторах саюзнай дзяржавы, пры гэтым падвяргаюць сумневу тэрытарыяльную цэласнасць саюзнікаў, то папулярызуюць паліцаяў і не нясуць за гэта ніякі адказнасці».

Падгарае і ў прарасійскага публіцыста Аляксея Дзермана. «Бульбаш» піярыць паліцаяў. БНР, прыслужванне немцам, амерыканцам, усе справы — гэта ў іх «годны чалавек». А яшчэ кажуць: ва ўладальніка мэблевы бізнэс у Смаленскай вобласці», — піша Дзерман.

Старшыня арганізацыі «Беларусы Крыма» Раман Чаргінец задаецца пытаннем: «А артыкул за гераізацыю нацызму хіба адмянілі?» На гэта яму адказваюць, што такога артыкула ніколі не было: ні ў крымінальным, ні ў адміністрацыйным кодэксе. «Значыць, трэба ініцыяваць увядзенне!» — напісаў Чаргінец.

Многія ж наадварот пішуць «дзякуй» «Бульбашу». «Годны чалавек, прыемна, што памятаеце», — адзначыў пісьменнік і журналіст Алесь Кіркевіч.

«Дарэчы, ёсць успаміны людзей, якіх ён ратаваў ад немцаў», — адзначае гісторык Аляксандр Гелагаеў.

Атрымаць каментар ад завода «Бульбаш», чаму яны звярнуліся да асобы Францішка Кушаля, пакуль не ўдалося.

Адзначым, што «Бульбаш» вядзе сваю старонку ў фэйсбуку амаль заўсёды па-беларуску. Шмат пішуць пра нацыянальныя адметнасці беларусаў, нацыянальных герояў, такіх як Каліноўскі, беларускія стравы.

Завод «Бульбаш» спецыялізуецца на вырабе гарэлкі і іншых алкагольных напояў.

***

Па стане на 22:00 21 лютага допіс быў выдалены з суполкі «Бульбаша».

Каментары49

Цяпер чытаюць

Ці спыніліся звальненні па палітычных матывах? Вось што расказалі ў некалькіх дзяржаўных арганізацыях1

Ці спыніліся звальненні па палітычных матывах? Вось што расказалі ў некалькіх дзяржаўных арганізацыях

Усе навіны →
Усе навіны

Прадалі сядзібу Хлюдзінскіх у Шумілінскім раёне

Блогера Пятрухіна не пусцілі на «Новую Беларусь» — у выніку ён вёў стрым з-пад будынка13

Фанаты Макса Каржа апанавалі Варшаву9

Ціханоўскі расказаў, што плануе рабіць падчас візіту ў ЗША і чым яму дапамог Пракоп'еў4

Ціханоўская: Нельга дапусціць, каб з Беларусі знялі санкцыі без вызвалення палітвязняў27

Зяленскі: Пазіцыя Расіі ніяк не змянілася4

Жыгар — Краўцову: Я табе асабіста аплачу квіток да Мінска, там і дамаўляйся з Лукашэнкам!62

Марыя Зайцава, якая загінула на вайне, пасмяротна ўзнагароджана ордэнам ад Украіны1

У Вільні прайшло шэсце да пятых угодкаў выбараў-2020 ФОТЫ6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці спыніліся звальненні па палітычных матывах? Вось што расказалі ў некалькіх дзяржаўных арганізацыях1

Ці спыніліся звальненні па палітычных матывах? Вось што расказалі ў некалькіх дзяржаўных арганізацыях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць