Улада2121

Міністр абароны Раўкоў: Галоўная мэта да 2020 года — стварэнне арміі, якая можа супрацьстаяць «гібрыдным» пагрозам

У 2018 годзе працягваецца працэс аптымізацыі, вынікам якога стане павышэнне баявой моцы Узброеных Сіл. Пра гэта ў інтэрв'ю БелТА паведаміў міністр абароны Андрэй Раўкоў.

«У 2018 годзе працягваецца працэс аптымізацыі, вынікам якога мы бачым павышэнне баявой моцы Узброеных Сіл за кошт павелічэння баявога кампанента пры адначасовым зніжэнні колькасці структур, якія займаюцца забеспячэннем, выбарчага пераўзбраення на новыя комплексы ўзбраення і вайсковай тэхнікі», — сказаў Андрэй Раўкоў.

«Галоўнай мэтай да 2020 года вызначана стварэнне кампактнай, мабільнай, высока падрыхтаванай і добра абсталяванай арміі, здольнай процідзейнічаць новым выклікам і пагрозам, у тым ліку вельмі модным, дзякуючы журналістам, «гібрыдным пагрозам». Што тычыцца атрыманых на сённяшні дзень вынікаў гэтай працы, то іх можна вызначыць наступным тэзісам — сучасныя Узброеныя Сілы ў цэлым адпавядаюць сённяшнім рэаліям забеспячэння нацыянальнай бяспекі ў ваеннай сферы і з'яўляюцца найважнейшым сродкам стратэгічнага стрымлівання, прадухілення вайны»,

— дадаў міністр.

Каментары21

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Усе навіны →
Усе навіны

«На сёння магчымая справядлівая версія — стаім там, дзе стаім». Зяленскі выказаўся наконт тэрытарыяльнага пытання7

Аб’ект «Участак». Што напраўду будуюць на былой ракетнай базе пад Слуцкам паводле сакрэтнага распараджэння Лукашэнкі7

Былога фігуранта справы «Белага легіёна» зноў арыштавалі па крымінальнай справе6

У Індыі хуткасны цягнік сутыкнуўся са статкам дзікіх сланоў1

У Валожынскім раёне пад коламі аўто загінула дзіця

Кіроўца ехаў па МКАД на аварыйнай машыне. Яго пакаралі1

Каталікам Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі дазволілі не пасціць 2 студзеня3

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА22

Біл Клінтан, Майкл Джэксан і Мік Джагер. Каго можна знайсці ў новых дакументах са справы Джэфры Эпштэйна10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў60

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць