Здарэнні44

Следчы камітэт: Відэакамеры не зафіксавалі падзення дзяўчыны ў «Дана-моле»

Следчыя высвятляюць акалічнасці смерці 28-гадовай дзяўчыны ў гандлёвым цэнтры ў Мінску, паведаміла афіцыйная прадстаўніца СК па Мінску Марына Дранькова.

Паводле атрыманых звестак, 24 лютага 2018 года каля 17 гадзін 30 хвілін у гандлёвым цэнтры па адрасе: г. Мінск, вул. П.Мсціслаўца, 11, 28-гадовая жыхарка сталіцы занядужала. Яна паведаміла пра гэта па тэлефоне свайму знаёмаму, які выклікаў ёй таксі. Кіроўца суправадзіў дзяўчыну ў аптэку, дзе яе самаадчуванне рэзка пагоршала. Супрацоўнікі аптэкі і хуткай медыцынскай дапамогі праводзілі рэанімацыйныя мерапрыемствы, аднак выратаваць дзяўчыну не ўдалося.

Першамайскім (г. Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта па гэтым факце праводзіцца праверка. З мэтай высвятлення абставінаў праведзены агляд месца здарэння, вывучаюцца відэазапісы камер назірання гандлёвага цэнтра, апытваюцца відавочцы здарэння і блізкія дзяўчыны. Для высвятлення дакладнай прычыны смерці прызначана судова-медыцынская экспертыза.

Афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова дапаўняе: відэакамеры не зафіксавалі падзення пацярпелай.

Пра абставіны трагедыі «НН» расказала адна з чытачак:

«На жаль, я стала відавочцай трагедыі. Не ведаю, ці падала дзяўчына. Але яна спачатку сядзела ля туалетаў, а пасля ўжо на крэсле ля аптэкі, і казала, што яна не можа дыхаць. Яна не магла наогул нічога адказаць, толькі што не можа дыхаць. Фармацэўт з аптэкі бегала вакол яе. Яна і яшчэ адна жанчына спрабавалі прывесці яе ў прытомнасць, давалі нашатыр, мужчына быў побач, выклікаў хуткую, але яна адключылася, і пайшла пена з рота. Таму яе паклалі на падлогу на бок, падумалі, можа эпілепсія. Потым ёй дапамагала яшчэ адна жанчына, казала, што лекарка, рабілі ёй масаж сэрца і штучнае дыханне, потым у яе пайшла кроў з носа бурбалкамі. Наконт цяжарнасці я сумняюся, у яе спачатку не было жывата, ён, мне здаецца, раздзьмуўся, калі ёй масаж сэрца рабілі. Хуткая прыехала, пачалі яе рэанімаваць. Ёй зрабілі ўсё, што маглі для выратавання. Я, са свайго боку, не ведаю, чым яшчэ можна было дапамагчы, таксама бегала вакол і не ведала, што рабіць. Няхай зямля ёй будзе пухам, і даруй, калі не змаглі дапамагчы», — напісала чытачка «Нашай Нівы» ў каментарах.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных39

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Абноўлена Рада па развіцці прадпрымальніцтва. З яе прапаў Тапузідзіс2

Пачаўся суд над забойцам Чарлі Кірка Тайлерам Робінсанам5

На 10 гадоў асудзілі мінчука за ДТЗ, у якім загінулі чатыры чалавекі

Запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй ЗША адбыліся4

Як цяпер жыве «суровы турыст» з Беларусі, які стаў знакамітым 12 гадоў таму7

55‑гадовага жыхара Мазыра адправілі за краты па папулярным палітычным артыкуле

Паглядзіце, як выглядае Мінск перад Усебеларускім народным сходам14

Карлас Алос: Звальненне са зборнай Беларусі — абсалютна нечаканае2

Дзясяткі краін ахапіла новая хваля грыпу, прыйшоў новы небяспечны штам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных39

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць