Культура

2 сакавіка — віртуальны шпацыр па мясцінах БНР

Запрашае Арт Сядзіба (Машэрава, 18). Пачатак а 19-й. Кіруе — Сяргей Харэўскі.

Месцы, што пазначаны на мапах кропкамі, становяцца пунктамі, з якіх бяруць пачаткі лёсы нацыяў.

Менск на сумежжы ХІХ—ХХ ст. стаў пунктам нулявога адліку ў найноўшай гісторыі Беларусі й ня толькі яе. У Менску братамі Луцкевічамі была ўтворана першая нацыянальная партыя беларусаў — Беларуская сацыялістычная грамада. Тутсама дзейнічала іх партыйная друкарня, а ў 1906 г. тут адбыўся ІІ з’езд Беларускае Сацыялістычнае Гамады. Цудам будынак, у якім месьцілася гэтая партыя ў 1917 годе — ацалеў! У 1917 г. тут дзейнічаў Беларускі нацыянальны камітэт на чале з Раманам Скірмунтам. Адна з першых публічных акцый камітэту — наладжаны 12 сакавіка 1917 г. дзень беларускага значка ў Мeнску. Як паведамлялі газэты, у гэты дзень на вуліцах гораду прадаваліся «значкі нацыянальных колераў Беларусі — чырвонага зь белым. Упершыню забытая мова забытай беларускай вёскі дамінавала ўсюды: на вуліцах, у кавярнях, кінэматографах». 24-25 мая 1917 г. у Менску адбыўся з'езд беларускага каталіцкага духавенства. 25 сакавіка 1918 г. у Менску была абвешчана незалежнасьць БНР.

Тут цудам ацалелі ўсе адрасы, тым ці іншым чынам зьвязаныя з ідэяй незалежнасці Беларусі. Пабачыць іх мы і выйдзем на свой шпацыр!

У былым гарадзкім тэатры — цяпер тэатар імя Янкі Купалы — пры канцы 1917 г. адбываліся пасяджэньні Ўсебеларускага з’езду.

У колішнім біскупскім палацы пры кляштары езуітаў — тады рэзыдэнцыі расейскіх губэрнатараў — у 1918 г. засядалі спачатку выканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага з’езду, а затым і Народны сакратарыят Беларусі. Тут была прынятая Першая ўстаўная грамата (плошча Свабоды, 7).

Захаваўся ў выдатным стане й той самы будынак на вуліцы Валадарскага, 9 дзе ў залі на трэцім паверсе а восьмай раніцы 25 сакавіка была ўхваленая Трэцяя ўстаўная грамата БНР.

Ён быў арандаваны ў Сялянскага пазямельнага банку ад сярэдзіны сакавіка 1918 году для Народнага сакратарыяту.

Пра гэтыя адрасы і пра шмат чаго ішага распавядзе мастацтвазнаўца і гісторык архітэктуры Сяргей Харэўскі. 

Віртуальная экскурсія пройдзе на Арт Сядзібе (Машэрава, 18). Уваход вольны, але папярэдне трэба запісацца вось тут.

Уся папярэдняя інфармацыя па тэлефонах:

+375-44-5386283

+375-25-5458430 (viber)

Каментары

Цяпер чытаюць

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Магчымы мокры снег. Сіноптыкі прагназуюць абвал тэмпературы на 12—15 градусаў1

Кім Чэн Ын сустрэў Лукашэнку ганаровай вартай на белых конях10

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць