Брытанец Алекс Чапман, былы муж расійскай выведніцы Ганны Чапман, памёр два гады таму ў Вялікабрытаніі ва ўзросце 36 гадоў. Сям'я Чампан настойвае на тым, што Алекс памёр натуральнай смерцю, паведамляе Daily Mail.

Ганна і Алекс былі жанатыя чатыры гады. Дзякуючы гэтаму шлюбу Ганна Кушчанка (якая да гэтага часу носіць прозвішча былога мужа) атрымала брытанскае грамадзянства. У 2006 годзе муж і жонка развяліся, і Ганна з'ехала ў Расію, дзе пачала займацца прадпрымальніцтвам.
У пачатку 2010 года Ганна Чапман пераехала ў ЗША, дзе нібыта займалася бізнэсам. Летам таго ж года жанчына была затрыманая амерыканскімі спецслужбамі па абвінавачванні ў шпіянажы на карысць Расіі.
У выніку гэтай аперацыі, акрамя Чапман, былі затрыманыя яшчэ 10 чалавек. Аднаму з іх удалося ўцячы.
Пазней Ганна Чапман і яшчэ дзесяць чалавек, якія прызналіся ў шпіянажы на карысць Расіі, вярнуліся на радзіму ў рамках абмену выведнікамі. Сярод чатырох расійскіх грамадзян, на якіх абмянялі Чапман і іншых, быў і Сяргей Скрыпаль.
Нягледзячы на тое, што Алекс Чапман памёр некалькі гадоў таму, пра яго заўчасную смерць СМІ паведамілі толькі цяпер, пасля замаху на Сяргея Скрыпаля.
Цяпер чытаюць
Зніклы Анатоль Котаў быў партнёрам самага высокапастаўленага беларускага разведчыка, які пераехаў у Польшчу. Тут можа быць ключ да разгадкі яго знікнення

Зніклы Анатоль Котаў быў партнёрам самага высокапастаўленага беларускага разведчыка, які пераехаў у Польшчу. Тут можа быць ключ да разгадкі яго знікнення
«З татам вырашылі: наспеў час вучыцца па-беларуску». Жанчына расказала, як у 80-я гады ездзіла за 20 кіламетраў ад Мінска дзеля адукацыі на роднай мове

Каментары