Полькі адваёўваюць права на аборт — у Варшаве пратэстуюць 55 тысяч жанчын ФОТЫ
У пятніцу, 23 сакавіка, у Польшчы ідуць масавыя пратэсты супраць намераў уладаў зрабіць больш жорсткім заканадаўства аб абортах. Gazeta Wyborcza паведамляе, што на вуліцы Варшавы выйшла каля 55 тысяч жанчын — гэта амаль удвая больш, чым падчас папярэдняга жаночага «Чорнага пратэсту», што прайшоў у 2016 годзе.


Прадстаўнікі кіруючай партыі «Права і справядлівасць» прапануюць забараніць рабіць аборт нават тады, калі вядома, што дзіця не выжыве. Адначасова хочуць адмяніць крымінальную адказнасць для жанчын, якія рабілі аборт.
З крытыкай ініцыятывы ўладаў выступілі 200 няўрадавых арганізацый Польшчы. Яны апелююць да таго, што падобны закон ставіць пад пагрозу здароўе жанчын і парушае міжнародныя абавязальніцтвы ў сферы правоў чалавека.

Вось, што скандуюць полькі, якія пратэстуюць сёння не толькі ў Варшаве, але і ў Жэшаве, Кракаве, Познані, Лодзі і Ольштыне:
«Рэвалюцыя — гэта жанчына»,
«Хадземце з намі, з жанчынамі»,
«Баронім жыццё, жыццё жанчын»,
«Хочам дактароў, а не місіянераў»,
Jesteśmy pod Sejmem #StrajkKobiet #czarnypiatek pic.twitter.com/dietnT8nBM
«Сэкс — так, сэксізм — не»,
«Думаю, адчуваю, вырашаю»,
«Хопіць польскіх жанчын на каленях»,
«Крывадушнікі, фанатыкі, адчуеце гнеў вуліцы»,
«Нашы маткі».
Czarny protest sprzed Sejmu przejdzie na Nowogrodzką, pod siedzibę PiS-u. Cel - jak mówią protestujący jeden - wywarcie presji, by zatrzymać plany zaostrzenia prawa aborcyjnego. @TOKFM_NEWS pic.twitter.com/lK4Y3av8Nm
Czarny protest w Alejach Jerozolimskich. Co najmniej kilka tysięcy osób zmierza w kierunku siedziby Prawa i Sprawiedliwości. @TOKFM_NEWS pic.twitter.com/hR7BHSN5Yf
Польскія ўлады не першы раз спрабуюць забараніць аборты. Раней закон не прынялі праз моцную незадаволенасць і абуранасць жанчын, што масава выйшлі на пратэсты. У кастрычніку 2016 пратэставалі больш за 150 тысяч чалавек у 143 гарадах і вёсках краіны.
Кіруючая партыя «Права і справядлівасць» праводзіць у Польшчы кансерватыўную сямейную палітыку. Улады краіны ўжо спынілі фінансавую падтрымку штучнага апладнення, а таксама дазволілі прадаваць супрацьзачатачныя таблеткі толькі па рэцэптах.
Каментары