Усяго патроху99

Як беларусы абралі найлепшага сабаку і што яго пасля гэтага чакала ФОТАРЭПАРТАЖ

У лютым кампанія «А-100 Дэвелапмент» аб’явіла аб правядзенні конкурсу на «афіцыйную морду» новага квартала «Пірс», што будуецца на Мінскім моры. Было даслана больш за 1300 заявак, тысячы здымкаў з пародзістымі сабакамі і метысамі, і кожнаму зверу гаспадары прызнаваліся ў любові. Галасаванне праводзіў Onliner.by, чытачы якога прызналі пераможцам нямецкую аўчарку па імені Дар.

Паводле забудоўшчыка, ідэя конкурсу была ад самага пачатку на паверхні. Ні для каго не сакрэт, што наш горад не вельмі прыстасаваны для жыцця з жывёламі, асабліва з вялікім актыўным сабакам накшталт аўчаркі, лабрадора або хаскі, якім трэба шмат месца і часу для шпацыраў.

«Мы былі настроеныя зрабіць «Пірс» такім месцам, дзе будзе тое, чаго бракуе мінчанам у самім Мінску, — распавялі нам у «А-100 Дэвелапмент». — Па-першае, само па сабе жыццё за горадам валодае шэрагам пераваг для сем'яў з жывёламі: можна праводзіць больш часу са сваімі гадаванцамі на свежым паветры, шпацыраваць уздоўж берага Мінскага мора або па лесе ў яго ваколіцах. Па-другое, на «Пірсе» прадугледжана сабачая інфраструктура: пакоі для мыцця лап пасля прагулкі, штучны ручай з чыстай вадой, дзе сабака можа папіць і асвяжыцца ды іншыя «бонусы» для хатніх жывёл».

Дар-Клайд Легіён Коба (менавіта так гучыць поўнае імя сабакі) атрымаў усе абяцаныя падарункі. Мы правялі з ім цэлы дзень і падрыхтавалі фотарапартаж, з якога вы ўбачыце, як даць свайму гадаванцу адчуць сябе чалавекам.

Паход да доктара

Першы абяцаны падарунак для пераможца — паход да доктара. Мы адправіліся ў ветэрынарную клініку «Дзевяць жыццяў».

Ветэрынарны доктар Аляксей Клянцэвіч агледзеў Дара, пачысціў яму вушы.

Першапачаткова для пераможцы была запланавана ультрагукавая чыстка зубоў. Але ў Дара зубы былі ў выдатным стане, таму доктар прапанаваў замяніць гэтую працэдуру чыпаваннем — ужыўленнем пад скуру жывёлы шкляной мікракапсулы з чыпам, на які запісваецца ўнікальны код. Па кодзе праз базу дадзеных можна вызначыць краіну, клініку, дзе была праведзена гэтая маніпуляцыя, звесткі пра гаспадара, гісторыю хваробаў. Калі сабака згубіцца, знайсці яго будзе прасцей.

Перад чыпаваннем доктар правярае, ці няма ў сабакі іншага чыпу, бо дазваляецца ўжыўленне толькі аднаго

Праз манітор пацыента мы даведаліся аб асноўных жыццёвых паказчыкаў сабакі: стане сэрца, насычанасці крыві кіслародам, колькасці ўдыхаў за хвіліну.

Студыя грумінга

Мы пабачылі на ўласныя вочы: калі вы хочаце даставіць сапраўдную асалоду свайму сабаку, звадзіце яго ў салон прыгажосці для жывёл.

Мы прывялі Дара ў студыю грумінга «Dog and cat», дзе яго чакала азонавая ванна, мыццё з рознымі шампунямі ды бальзамамі, сушка, вычосванне і нават парфюм!

Студыя адкрылася ў Мінску па літоўскай франшызе і ўжо паспела стаць любімым месцам для многіх коцікаў ды сабачкаў.

Наўрад ці можна прыдумаць нешта больш прыемнае для чатырохногага члена сваёй сям’і. А тым часам гаспадары маглі адпачыць за кубкам кавы — у «Dog and cat» яна аказалася надзвычай смачнай.

Заакрама

Чыстыя і шчаслівыя, мы накіраваліся ў «Garfield» — адну з самых вялікіх заакрамаў Мінска, якая падарыла Дару сертыфікат на 300 рублёў.

Сабака бегаў па краме, не ведаючы, што яму падабаецца больш — настолькі вялікім аказаўся выбар.

З Дарам падпісалі рэкламны кантракт на 1000 рублёў: на працягу года сабака будзе з’яўляцца «афіцыйнай мордай» квартала «Пірс».

Акрамя гэтага, арганізатары вырашылі падарыць яшчэ адзін сертыфікат на 1000 рублёў грамадскаму аб'яднанню дапамогі бяздомным жывёлам «ЗООшанс», з дапамогай якога сотні згубленых і кінутых сабак знаходзяць новы дом.

«Увогуле мы хочам, каб браты нашы малодшыя жылі «па-чалавечы» і падобная інфраструктура развівалася не ў асобных кварталах, але і ва ўсім горадзе. Наш кастынг з публічным прызнаннем у любові сабакам ставіў за мэту яшчэ раз падняць «сабачае» пытанне і дапамагчы фарміраванню ў грамадстве чалавечага стаўлення да жывёл», — распавялі ў «А-100 Дэвелапмент».

Партнёрскі матэрыял з ТАА «Сетте Студия»

Каментары9

Цяпер чытаюць

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай86

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскага белага тыгра эвакуююць ад вайны ў Вялікабрытанію. Зараз ён чакае пераноску адпаведнага памеру

Ці шкодна адкладаць будзільнік?

У Грэцыі прапануюць перанакіраваць рэкі для забеспячэння Афін вадой

Трамп заявіў, што ў Афганістане саюзнікі па НАТА адседжваліся ў тыле. Ветэраны ў Еўропе страшэнна абураныя16

Павышаюць тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі

З'явілася ВІДЭА, як французскія вайскоўцы бяруць на абардаж танкер расійскага ценявога флоту1

Апытанне: больш за палову еўрапейцаў лічаць Трампа «ворагам Еўропы»23

Вось як працуе тэлеграм-бот, з дапамогай якога ўзламалі журналіста Казакевіча1

Пад Гроднам паляўнічых мабілізавалі на адстрэл ваўка9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай86

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць