Папа Рымскі Францішак з шасцю дзецьмі ў сераду праехаў на папамабілі па плошчы Святога Пятра ў ходзе традыцыйнай калектыўнай аўдыенцыі. Пра гэта паведамляе агенцтва ANSA.
Па традыцыі пантыфік вітае вернікаў, якія збіраюцца на плошчы. Нярэдка Францішак спыняецца, цалуе і бласлаўляе дзяцей. На гэты раз ён даў забрацца ў свой адчынены аўтамабіль белага колеру шасцярым дзецям, апранутым у форменныя тунікі сваіх парафій.
Яны праехалі разам з кіраўніком Рымска-каталіцкай царквы па плошчы.
Цяпер чытаюць
«Я супраць. Мовы, якія пакінулі пасля сябе каланізатары ў Афрыцы, сталі шляхам да цывілізацыі». Алексіевіч адказала, як ставіцца да адмовы ад рускай мовы ва Украіне

Каментары