Малады чалавек пашкодзіў ўвечары 8 красавіка аўтамабіль, прыпаркаваны каля крамы на вул. Касманаўтаў, паведамілі «Мінск-Навіны» у Маскоўскім РУУС.
— Мінакі пачулі гукі удараў і ўбачылі, як хлопец б'е нагамі машыну. Відавочцы ўтрымлівалі маладога чалавека на месцы здарэння да прыбыцця міліцыі.

Незадоўга да гэтага ён пасварыўся з дзяўчынай, выпіў. Вяртаючыся дадому, захацеў яшчэ выпіць, аднак магазін быў ужо зачынены. Тады вырашыў спагнаць злосць на прыпаркаваным побач аўтамабілі, - распавяла афіцыйны прадстаўнік Маскоўскага РУУС Вольга Міхаленя.
У крыві было знойдзена два праміле. Мужчыну — 34 гады, ён працуе кандытарам на сталічным прадпрыемстве і раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары