Грамадства2222

99-гадовага ветэрана не паклікалі на Плошчу Перамогі, але беларусы кінуліся віншаваць яго па тэлефоне

Кранальная гісторыя адбылася сёлета на Дзень Перамогі з 99-гадовым ветэранам вайны Ціханам Ветравым. Палкоўнік вайсковай медыцыны жыве ў Маскоўскім раёне Мінска.

Раней яго заўсёды запрашалі прысутнічаць на ўрачыстасцях на плошчы Перамогі ў Мінску, але сёлета чамусьці пра Ветрава забыліся. 

Ветэран застаўся дома, а ягоная праўнучка апублікавала ў сацыяльных сетках допіс-заклік павіншаваць ветэрана па мабільным.

«Павіншуйце яго са Святам Перамогі, яму будзе прыемна», — напісала дзяўчына. 

«Наша Ніва» таксама пазваніла ветэрану, мы пажадалі яму здароўя, каб нічога не балела і галава была яснай. 

«У такіх гадах ужо так не бывае, каб нічога не балела, дзякуй, дзякуй за віншаванне, — адказаў Ціхан Іосіфавіч. — Я ў дачкі цяпер, тут і ўнучка, і праўнучка, муж… уся сям'я, словам, адзначаем». 

Мы пацікавіліся, ці шмат людзей яму сёння пазваніла. 

«Так, шмат, асабліва ў другой палове дня. Я ўжо не лічыў, даруйце. Віншавалі з Днём Перамогі, дзякавалі», — сказаў палкоўнік і расказаў трохі пра сябе. 

Вайну ён пачаў на Калінінскім фронце, скончыў на Другім Беларускім ва Усходняй Прусіі. Працаваў ардынатарам-хірургам у медыка-санітарным батальёне. Кажа, што ў час актыўных баёў людзей да іх прывозілі машынамі — адну за адной, не было часу паспаць і паесці. Калі не ўдавалася выратаваць байца, то сэрца аблівалася крывёю, а выратаваныя часам знаходзілі яго потым у віры вайны і пасылалі пісьмовыя падзякі. 

Вайну Ціхан Іосіфавіч скончыў у званні капітана, з фронту прывёў жонку. Потым выкладаў у Мінскім медыцынскім універсітэце. 

«Я ўчора быў у Медуніверсітэце, мы там напярэдадні 9 Мая збіраемся, дык толькі два чалавекі з маёй кафедры засталося, але той, другі, маладзейшы за мяне. А таксама я быў у ветэранскай радзе Маскоўскага раёна, дык там нас толькі трое засталося, двое — ляжачыя», — расказаў палкоўнік. 

Ветэран з праўнучкай на леташнім святкаванні.

Дык чаму яго не запрасілі на святкаванне? 

«Мо яны і званілі, але мяне дома не было, не ведаю», — выказаў здагадку ветэран. 

Праўда, сваякі Ціхана Іосіфавіча сказалі нам, што той крывадушыць — ім увогуле спачатку казаў, што ў яго ногі баляць, таму, маўляў, і не ідзе.

«Мы ведаем, што ён у любым стане пайшоў бы на плошчу Перамогі, нават, калі б не ўставаў — усё адно падняўся б. І ўрэшце прагаварыўся, што не паклікалі, шукаў апраўданні: «Мо яны былі занятыя іншымі справамі, не было часу? Не хацелася ім перашкаджаць, няёмка неяк, людзі ж». Але ён актывіст, заўсёды ў школы хадзіў, бо «чакаюць, як я магу падвесці?». А тут, упершыню за 72 гады, застаўся дома… Мы цяпер самі ім будзем тэлефанаваць і высвятляць, чаму яго не запрасілі», — сказалі «Нашай Ніве» сваякі ветэрана. 

Каментары22

Цяпер чытаюць

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі7

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

«Цярпенне — найлепшая зброя пераможаных». Конрад Адэнаўэр, або Палітыкі якога тыпу патрэбныя пасля дыктатуры19

Маладой маме з Навагрудка далі 6 гадоў за карупцыю. Яна даказала сваю невінаватасць — але калі ўжо адседзела6

«Хацелася, каб жыццё паставіла мяне на месца». Беларус праехаў больш за 250 кіламетраў па Аўстрыі на роліках4

Міліцыя абвяргае, што ў гібелі катоў у Мінску вінаваты скуралуп3

У Мінску неўзабаве адкрыецца музей піва1

Трамп увёў для іншаземцаў «залатую карту» за $100 тысяч4

Міністарка абароны Літвы заклікала збіваць расійскія знішчальнікі15

У цэнтры Скідзеля лось прабраўся ў двор і з'еў усе буякі4

Украінскі футбаліст, адхілены ад футболу з-за допінгу, збіраецца паўдзельнічаць у будучай Алімпіядзе ў іншай іпастасі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі7

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць