Фінал пачнецца а 22:00. Прадстаўнік Беларусі ў яго не трапіў.

Пасля першага паўфіналу фаварытам букмекераў стала прадстаўніца Кіпра Элені Фарэйрэ, якая выступае з песняй Fuego. Па выніках другога дня спаборніцтваў яна працягвае займаць лідзіруючую пазіцыю.
На другі радок рэйтынгу, па зводных дадзеных дзесяці букмекерскіх кантор, паднялася Нета з Ізраіля з песняй Toy.
Трэцяе месца займае калектыў з Францыі Madame Monsieur, які выконвае кампазіцыю Mercy.
Беларус Аляксандр Рыбак з Нарвегіі, які ў 2009 годзе выйграў конкурс, цяпер ён займае толькі 9-е месца.
Таксама ў першай дзясятцы засталіся прадстаўнікі Літвы, Швецыі і Эстоніі. Да іх далучыліся Германія, Ірландыя і Італія.
Цяпер чытаюць
«З татам вырашылі: наспеў час вучыцца па-беларуску». Жанчына расказала, як у 80-я гады ездзіла за 20 кіламетраў ад Мінска дзеля адукацыі на роднай мове

«З татам вырашылі: наспеў час вучыцца па-беларуску». Жанчына расказала, як у 80-я гады ездзіла за 20 кіламетраў ад Мінска дзеля адукацыі на роднай мове
Зніклы Анатоль Котаў быў партнёрам самага высокапастаўленага беларускага разведчыка, які пераехаў у Польшчу. Тут можа быць ключ да разгадкі яго знікнення

Каментары