Літаратура22

Вясёлыя гісторыі пра гарадское дзяцінства ў малюнках: прайшла прэзентацыя «Казак старога Адамкова»

Пісьменніца Наталка Харытанюк і мастачка Воля Кузьміч прэзентавалі ў чацвер 17 траўня ў мінскай галерэі «Арт-Беларусь» ілюстраваную кнігу гісторый для дзяцей і дарослых «Казкі старога Адамкова». Прэзентацыя прайшла ў суправаджэнні выставы ілюстрацый Волі Кузьміч.

Фота: Юрый Сідун

«Вось толькі ўзяла ў рукі, гартаю ды ўжо шчаслівая ад таго, як жа якасна гэта зроблена!» — гучна дзеліцца з сяброўкай уражаннямі адна з маладых мам, якая падтрымала выданне кнігі і прыйшла на прэзентацыю. «Складана знайсці ў Беларусі кнігу, зробленую тут на нашай мове, у якой усё супадае: і тэкст захоплівае, і ілюстрацыі грунтоўныя, і кніга не развальваецца ў руках маленькіх чытачоў».

«Без кампрамісаў да якасці» — гэта адзін з прынцыпаў у стварэнні «Казак старога Адамкова», у якіх згаварыліся пісьменніца Наталка Харытанюк і мастачка Воля Кузьміч. Прынцып удалося рэалізаваць уважлівай працай і не без цудаў.

Фота: Юрый Сідун

У пачатку краўдфандынгавай кампаніі аўтаркі планавалі, як будуць шматкрокава паслядоўна і творча расказваць патэнцыйным чытачам-спонсарам, чаму важна творы пераўтвараць у якасныя прадукты для беларускіх дзетак і іх бацькоў. Але неабходная для выдання сума была імкліва сабраная ўжо літаральна на першым кроку. На трэці дзень пасля публікацыі відэа, у якім дзяўчаты распавядалі пра старт кампаніі і прадставілі сваю задуму, лічба сабраных сродкаў на платформе «Talaka» перавысіла 100%.

Падтрымка чытачоў і спонсараў дазволіла аўтаркам увасобіць свае самыя амбітныя мары і планы. Тры казкі размясціліся на 44 поўнакаляровых шчыльных старонках вялікім фарматам, а кожны разгорт кнігі змяшчае дэталізаваныя вялікія сюжэтныя ілюстрацыі.

Фота: Юрый Сідун

На прэзентацыю ў мінскай галерэі «Арт-Беларусь» у чацвер 17 траўня прыйшлі сем’і з дзецьмі, пісьменнікі і мастакі. Урачыстую імпрэзу ад імя галерэі адкрыў Аляксандр Зіменка, кандыдат мастацтвазнаўства і куратар карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка. Пісьменнік і мастак Адам Глобус пасля натхняльнай прамовы пра казкі і літаратуру, прэзентаваў Наталлі і Волі кнігу «Казімір Малевіч для дзяцей», якая таксама была сёлета выдадзеная праз падтрымку чытачоў. Рэдактарка кнігі пісьменніца Марыя Мартысевіч пачытала вясёлыя правакацыйныя вершы пра дзетак. Аўтарак таксама прыйшоў павіншаваць Зміцер Дашкевіч, кампанія «Цэсляры» якога стала адным з галоўных спонсараў выдання кнігі.

«А як жа без мульцікаў?!» — абрадвала дзетак на прэзентацыі мастачка Воля Кузьміч.

Доўгія чатыры месяцы працы над кнігай аўтаркі прэзентавалі аўдыторыі ў кароткім роліку з мультыплікацыяй, відэа і фотаздымкамі.

Кніга «Казкі старога Адамкова» даступная ў продажы ў кнігарні Логвінаў, галерэі «Арт-Беларусь» і краме Symbal.by.

Каментары2

Цяпер чытаюць

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць5

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць

Усе навіны →
Усе навіны

У Парыжы праз латарэю разыгрываюцца месцы на могілках побач са знакамітасцямі3

Просіць падтрымкі шматдзетная сям'я, у якой абое бацькоў былі палітвязнямі3

УСУ ўдарылі па складзе боепрыпасаў у Данецку

«Заробку 3600, як кажуць у статыстыцы, у нашай сям'і няма». Беларусы расказалі, колькі зарабляюць і як размяркоўваюць бюджэты1

Тыктокерка трапіла на беларускія маліны па 144 рублі за кіло

«Народ памірае, і бальніц не трэба. Галоўнае прэзідэнцкая і дэпутацкая!!!». Што людзі пішуць пра закрыццё рэабілітацыйнага цэнтра на Гомельшчыне10

У расійскім КВЗ Беларусь па-хамску паказалі як сметніцу на пабягушках35

У аднаго з мужчын, якія суправаджалі Анджаліну Джалі ва Украіне, узніклі праблемы з ваенкаматам9

У Беларусі распрацоўваюць штучную рыбу для кармлення школьнікаў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць5

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць