Улада1717

Майстэрства фармулёвак у зменах закона «Аб абароне правоў спажыўцоў»: «на белорусском и (или) русском»

Піша фізік Ягор Лебядок.

«Гульня ў дэмакратыю і незалежнасць працягваецца: з'явіўся законапраект аб змяненні закона «Аб абароне правоў спажыўцоў», які змяняе патрабаванні да напісання інфармацыі на этыкетках тавараў з «на белорусском или русском» на «на белорусском и (или) русском», — піша ў сябе ў фэйсбуку фізік Ягор Лебядок. — Усё як мы любім: патрабавалі грамадзяне, у тым ліку і я, літару «и» паміж назвамі моў, вось і атрымайце. Але ж «или» мы таксама пакінем і пад палітычную кан'юнктуру будзем «рэкамендаваць» вытворцам якую(ія) мову пісаць, а абгрунтаваннем для СМІ і грамадзян будзе «законопроект предусматривает реализацию прав граждан и производителей на выбор языка с соблюдением норм законодательства Республики Беларусь и международных обязательств».

Лібералізацыя і беларусізацыя ў класічнай стылістыцы», — іранізуе Ягор Лебядок.

Зазначым, што 17 мая Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прыняла праект Закона «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў» у Закон «Аб абароне правоў спажыўцоў» і накіравала яго ў Савет Рэспублікі. Пра гэта юрысту Ігару Случаку паведаміла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Наталія Жыбуль.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Усе навіны →
Усе навіны

Куды знікла «самая паспяховая ракета» Украіны «Фламінга»?22

У Парыжы правялі ператрус у мясцовым офісе X і выклікалі на гутарку Ілана Маска1

Беларусь увайшла ў пяцёрку найбуйнейшых пастаўшчыкоў у Кітай курыных лапак2

Эпштэйн рабіў генетычны тэст. «Там сказана, што я з Беларусі»20

Першая частка «Валадара пярсцёнкаў» выйдзе ў пракат з дубляжом на беларускай мове3

У Віцебску аўтасалон выставіў балід «Формулы-1». Няўжо сапраўдны?

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?10

У Мінску кіроўца аўтобуса не пусціў у салон жанчыну з сабакам. Ці мае ён рацыю?7

Дакументальны фільм пра Меланію Трамп аказаўся касавым правалам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць