Улада1313

Хто такі Сяргей Раўнейка, затрыманы на хабары ў 200 тысяч даляраў?

Затрыманне чыноўніка такога высокага рангу — рэдкасць для Беларусі. А тут яшчэ і сума хабару ўражвае, аж 200 тысяч даляраў. Адна з найбольш гучных крымінальных справаў апошніх гадоў. Хто ж такі Сяргей Раўнейка?

Яшчэ ад 2000-ых ён узначальваў гродзенскі Дзяржкантроль. У 2013 годзе Раўнейку перавялі ў Мінск. У цэнтральным апараце Дзяржкантролю ён курыраваў заходні рэгіён.

А ў 2015-м Лукашэнка прызначыў яго сваім памочнікам усё па той жа Гродзеншчыне.

У прыватнасці, Раўнейка кантраляваў будаўніцтва ў Астраўцы атамнай станцыі. У ягоную сферу таксама ўваходзіла дрэваапрацоўка. Дастаткова важная галіна для нашай краіны і асабліва для кіраўніка дзяржавы.

«Каб не ўзнікала праблем, неабходна дакументальна афармляць адносіны і весці бізнэс празрыста», — цытата Раўнейкі з сёлетняга прыёму грамадзян у Ашмянах.

«Кожнаму неабходна памятаць пра свае карані, захаваць каштоўнасці, закладзеныя нашымі продкамі. Праз гэтыя каштоўнасці можна атрымаць здаровае грамадства», — яшчэ адна цытата Сяргея Раўнейкі.

«Абыякавасць чыноўніка любога ўзроўню да праблем людзей недапушчальна», — гэтыя словы Сяргеем Раўнейкам былі сказаныя падчас размовы з людзьмі ў Воранаўскім раёне.

«Народ зрабіў свядомы выбар за стабільную і квітнеючую Беларусь, за прагрэсіўнае, эвалюцыйнае развіццё краіны. Высокі працэнт даверу, які жыхары ўсіх рэгіёнаў аказалі кіраўніку краіны, пацвердзіў, што абраны ім палітычны курс правільны, што мы, беларусы, адзіныя ва ўсіх нашых памкненнях, у дасягненні мэты, і мы гэтую мэту бачым вельмі выразна», — словы памочніка прэзідэнта пасля прэзідэнцкіх выбараў 2015 года.

Каментары13

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць