Культура55

Бухарэст: неймаверна прыгожы горад. Пры ўмове, што любіце трэш і вінегрэт ФОТЫ

Бухарэст — неймаверна прыгожы горад. Але толькі калі вы любіце разруху, трэш і дзікае змешванне зусім несумяшчальных стыляў і эстэтыкі. Гэта абсалютна ўнікальны кактэйль з Парыжа, Берліна, Прагі, саўка і Гаваны. І ўсё гэта развальваецца, іржавее, падае на галаву, мільгае графіці і перманентна рамантуецца, піша чытач «Нашай Нівы» Павел Кірылёнак у сябе ў фэйсбуку.

На гістарычных асабняках шыльды ў духу «Ты тут не хадзі, тынкоўка башка патрапіць — балюча будзе». Урадавыя ўстановы выглядаюць так, быццам у горадзе яшчэ ўчора ішлі баявыя дзеянні. Адзіныя будынкі ў ідэальным стане — гэта цэрквы, якія тут на кожным кроку.

Жыццё горада такое ж эклектычнае, як і яго архітэктурнае аблічча. Цэрквы суседнічаюць са стрыптыз-клубамі, а трэшовае турыстычнае кафэ пра Дракулу — з дызайнерскім хіпстарскім фудкортам. Усё гэта вельмі каларытна і не падобна ні на адзін іншы горад. Я дзіка задаволены.

У Бухарэсце ўсе вельмі любяць Італію, таму знайсці традыцыйную румынскую ежу не так ужо і проста. Але магчыма. Напрыклад, выдатныя галубцы з мамалыгай і смятанай у вельмі атмасфернай піўнусе Caru 'cu Bere.

Румынія — самая рэлігійная краіна ЕС. Паводле розных звестак, ад 87 да 95% румын лічаць сябе вернікамі. У сельскіх раёнах гэтая лічба дасягае 99%.

У Бухарэсце цэрквы трапляюцца літаральна на кожным кроку. Яны, як правіла, невялікія, выдатна адрэстаўраваныя — гэта рэзка кантрастуе з агульным станам гарадскіх будынкаў — і даволі сімпатычныя, не парушаюць гарадскога ансамблю. (Калі такое паняцце наогул можна ўжываць да Бухарэста, вядома.) Гэта сведчыць пра багацце царквы, апроч іншага.

Рэлігійнасць румын вельмі паказушная: напрыклад, калі аўтобус праязджае міма царквы, паўаўтобуса хрысціцца.

Але пры гэтым, кажуць, у ёй няма фанатызму і радыкалізму, якая ўласціва, напрыклад, палякам. У рэальным жыцці мала хто з румынаў будзе кіравацца рэлігійнымі догмамі. Тым не менш, пару гадоў таму было сабрана 3 мільёны подпісаў за ўнясенне ў Канстытуцыю забароны на гей-шлюбы.

На будынку Нацыянальнага музея, размешчанага на Плошчы Рэвалюцыі, да гэтага часу бачныя сляды ад куль. Падзенне рэжыму Чаўшэску ў 1989 годзе было зусім не аксамітным — на вуліцах Тымішаара і Бухарэста ішлі лакальныя баі. Загінула, па самых сціплых падліках, больш за тысячу чалавек.

Слова «камунізм» да гэтага часу ў Румыніі блізка да лаянкавага. «Лепш быць хуліганам, чым дыктатарам; лепш быць мёртвым, чым камуністам» — спяваецца ў песні, якая стала сімвалам барацьбы з посткамуністычнай партыйнай наменклатурай у 1990-я.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат11

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

Трамп падпісаў часовы бюджэт. Самы доўгі ў гісторыі ЗША шатдаўн завершаны1

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы8

На Тайвані валанцёр музея знішчыў твор сучаснага мастацтва, працёршы люстэрка ад пылу9

Святлана Ціханоўская сазванілася з Джонам Коўлам14

У Беларусі хочуць стварыць тэлеканал «Беларусьфільм»10

Украінскія войскі працягваюць адступаць на гуляйпольскім кірунку4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым22

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць