Усяго патроху99

Дачка Аляксандра Патупы зрабіла казачную кар'еру

Алену Патупу намінавалі на прэстыжную прэмію Stevie Awards. Беларуска зрабіла бізнэс на сакрэце амэрыканскай душы...

Алена Патупа, дачка ганаровага старшыні саюза прадпрымальнікаў Аляксандра Патупы, намінаваная на прэстыжную міжнародную прэмію Stevie Awards у катэгорыі «Найлепшаму прадпрымальніку ў сфэры абслугоўваньня».

Прэмію Stevie Awards газэта New York Post называе «Оскарам для бізнэсоўцаў». Пераможца прэміі будзе абвешчаны 14 лістапада падчас ўрачыстага вечара ў «Маркіз-Гатэлі» ў Нью-Ёрку.

Алена Патупа вырасла ў Менску, у 20 год скончыла Інстытут правазнаўства, пераехала ў ЗША. У штаце Нью-Джэрзі атрымала ступень магістра ў сфэры бізнэс-адміністрацыі ва Унівэрсытэце Дыкінсана. Блізу 10 год працуе ў сфэры інтэрнэт-продажаў. У 2004 на агульнаамэрыканскім конкурсе камэрцыйных сайтаў атрымала ўзнагароду Golden Link («Залатое злучво») за інавацыйны падыход пры пабудове інтэрнэт-старонак. Год таму Алена ўжо была фіналісткай прэміі Stevie Awards па той жа катэгорыі.

Алена Патупа адкрыла сакрэт амэрыканскай душы — штатаўцы любяць зьніжкі больш за рэчы, якія купленыя па гэтых зьніжках.
Сэйлы, або распродажы, у Амэрыцы — вар’яцтва ў нацыянальным маштабе. Тут нават зьявілася жартоўная прымаўка: «Ня важна, колькі ты зарабляеш, важна, як танна ты купляеш». Аляксандар Патупа, бацька Алены кажа, што цяпер, калі Штаты хапіў эканамічны крызыс і калі амэрыканцы ахвотней набываюць тавары са зьніжкамі, бізнэс Алены толькі квітнее».

Усё працуе так: Алена, уладальніца сайта Wow-Coupons.com, зьвяртаецца да якой-небудзь буйной сеткі крамаў і просіць у яе дазволу зрабіць зьніжку на нейкі тавар. Потым задарма «раздае» праз Сеціва купоны, які даюць экслюзыўнае права купіць той тавар за зьніжкай («толькі раздрукуй і захавай!» — кажа рэкляма на сайце). Усе задаволеныя — Алена мае пэўны адсотак ад продажу тавару, а гандлёвая сетка таксама ў прыбытку — людзі, падаахвочаныя купонамі са зьніжкай, больш завітваюць па пакупкі. У дадатак Алена прыдумала для сваіх купонаў запамінальную назву Wow-coupon. Спрадвечна-амэрыканскі Выгук «Ваў!» выражае шырокі спэктар пачуцьцяў: ад зьдзіўленьня да крыкаў жарсьці. Wow-coupon на беларускую можна перакласьці прыблізна, як «Ух-ты-які-купон!».

«Высьвятляецца, што для працуючай маці-адзіночкі продажы праз інтэрнэт такі могуць быць сур’ёзным заняткам, — кажа Алена, і дадае: —

«Я такая: маладая мэнэджэрка, носам чую выгадную зьдзелку, маю здольнасьці і сына, які заслугоўвае ўсяго найлепшага».

Каментары9

Цяпер чытаюць

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе56

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

Усе навіны →
Усе навіны

Смерць удовам. Археолаг расказаў пра знаходку, якая сведчыць пра жудасны звычай першых славян на Беларусі31

Бум на матчу па ўсім свеце: попыт расце, запасы змяншаюцца5

Пяць парад, як проста пазбавіцца ад паху і плям поту на адзенні3

Расіяне тры гадзіны білі па Харкаве КАБамі, балістыкай і шахедамі. Здзейснена камбінаваная атака на Дняпро2

«Купалаўцы» анансавалі пачатак новага тэатральнага сезона1

Пасажырка «не ўклалася ў таймінг» падчас санітарнага прыпынку — міжнародны аўтобус паехаў без яе5

Стаў вядомы лёс збеглых дзікабразаў у Рэчыцкім раёне2

Берасцеец увозіў у Польшчу бярозавае палена. Аказалася, гэта костка маманта2

Выдаліў акаўнт, пачысціў тэхніку — і ўсё адно прыйшлі. Мікіта Лосік расказаў, як яго вылічылі сілавікі25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе56

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць