Грамадства1414

Дзесяцікласнікам дадалі 6 гадзін «Працоўнага навучання» на тыдзень

Міністэрства адукацыі зацвердзіла навучальны план на 2018/2019 навучальны год. У 10-х класах школ дададуць шэсць гадзін «Працоўнага навучання» ў тыдзень, колькасць урокаў замежнай у гімназіях не скароціцца.

У каментары да навучальнага плана ведамства адзначае: у новым навучальным годзе ва ўсіх класах будзе аднолькавая колькасць гадзін рускай і беларускай мовы.

У 5-7-х класах класах гімназій застаецца 5 урокаў замежнай мовы (5 гадзін). У школ, як і абяцалі пры адмене экзаменаў у гімназіі, з'яўляецца магчымасць дадаваць яшчэ дзве гадзіны замежнай да стандартных трох урокаў. У 8-м класе і гімназіі, і школы таксама могуць праводзіць 5 урокаў замежнай.

Акрамя таго, у 8-м класе вучні і гімназіі, і школы, адзначае Мінадукацыі ў каментары, могуць таксама вывучаць на павышаным узроўні і любы іншы навучальны прадмет або некалькі вучэбных прадметаў. Колькасць гадзін на іх вывучэнне «вызначаецца кіраўніком установы, зыходзячы з кадравага забеспячэння, стану вучэбна-матэрыяльнай базы, пажаданняў вучняў і іх законных прадстаўнікоў».

Але самае, бадай, прыкметная навіна ў новым навучальным годзе — «Працоўнае навучанне» ў 10-м класе школ — раней «праца» заканчвалася ў 9 класе.

Па сутнасці, у школы вяртаюць НВК - у 2018/2019 навучальным годзе дзесяцікласнікаў чакае 6 (!) гадзін «Працоўнага навучання» у тыдзень. «З 1 верасня ў рамках дадзенага вучэбнага прадмета навучэнцы X класаў будуць атрымліваць прафесійныя навыкі, асвойваючы адукацыйную праграму прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых)», - гаворыцца ў каментары Мінадукацыі.

У гімназіях у дзесяцікласнікаў «Працоўнага навучання» не будзе.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы36

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы

Усе навіны →
Усе навіны

Сярэдні заробак у Беларусі бруднымі склаў $1067, у Мінску — $1470, але гэтай анамаліі ёсць тлумачэнне6

Беларусы паставілі ў Кіеве пункт нязломнасці10

15‑гадовы падлетак у Пінскім раёне прапаў тры дні таму, яго шукае больш за 100 чалавек

Лідарка літоўскіх лібералаў: Пераезд Ціханоўскай у Польшчу — страта для Літвы10

Беларус вядзе канал пра будаўніцтва і рамонт. У яго ўжо больш за мільён падпісчыкаў4

У Мінску на пешаходным пераходзе збілі жанчыну і 12‑гадовую дачку 8

Затрымалі 19‑гадовага пінчука за «рэабілітацыю нацызму»13

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?8

У Венесуэле вызвалены яшчэ каля 80 палітычных зняволеных. Гэтага патрабавалі ЗША1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы36

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць