Здарэнні66

Мужчына, які страляў з балкона на Арлоўскай, сам патэлефанаваў у міліцыю і сказаў, што будзе страляць толькі па міліцыі

Вечарам 26 чэрвеня міліцыя затрымала 37-гадовага мінчука, які з акна балкона сваёй кватэры на вуліцы Арлоўскай страляў па машыне. У сацыяльных сетках карыстальнікі апублікавалі відэа інцыдэнту. Tut.by распавёў пра падрабязнасці.

Невядомы грамадзянін з акна кватэры страляў з пнеўматычнай вінтоўкі па машынах, а таксама цэліўся ў мінакоў. Мужчыну затрымалі, людзі не пацярпелі, у машынах пашкодзілі шкло.

Брат затрыманага распавёў аб тым, што мужчына страляў не па людзях, а ў міліцэйскую машыну.

- Ён крыху звар'яцеў. Апошнія паўгода ён быў не ў адэкваце, агрэсіўным, думаў, што за ім сочаць. Ён не сказаў, чаму гэта зрабіў. У яго была непрыязнасць міліцыі. «Псіхушку» мы яму не выклікалі.

Па словах брата, да гэтага выпадку ў кватэры зброі не было. Пнеўматычную вінтоўку мужчына купіў толькі ў дзень здарэння.

— Ён патэлефанаваў у міліцыю сам і сказаў, што будзе страляць толькі па міліцыі.

Затрыманы знаходзіцца ў Цэнтральным РУУС Мінска.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі4

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі

Усе навіны →
Усе навіны

У турме ў Эквадоры знайшлі дзясяткі павешаных вязняў1

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Ва Украіне на рынку заўважылі масла, вельмі падобнае да беларускага7

На таргі трапіў загадкавы недабудаваны замак з 1990‑х недалёка ад Мінска

Па дарозе ў Мінск пад Дзяржынскам учора ўтварыліся вялікія заторы2

Як будзем працаваць на Каляды і Новы год1

Расія прыдумала, як завабіць на фронт злачынцаў з розных краін13

Апублікавалі праект новага касцёла ў Магілёве4

«Ці ў кожнай гісторыі пра Беларусь абавязкова павінна быць морда Лукашэнкі?»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі4

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць