Грамадства

Улады забаранілі хросны ход з Украіны ў Расею празь Беларусь

Каля пяцідзесяці ўдзельнікаў шэсьця, якое пачалося 2 красавіка ў Адэсе і мусіць скончыцца ў падмаскоўным Сергіевым Пасадзе, ня здолелі трапіць у Беларусь.

Каля пяцідзесяці ўдзельнікаў шэсьця, якое пачалося 2 красавіка ў Адэсе і мусіць скончыцца ў падмаскоўным Сергіевым Пасадзе, ня здолелі трапіць у Беларусь.

На беларуска-ўкраінскім пераходзе «Макраны» ў Маларыцкім раёне падчас праходжаньня пашпартнага кантролю ўдзельнікаў хроснага ходу сустракалі ўзброеныя супрацоўнікі міліцыі, якіх выклікалі на загад міграцыйнай службы.

Праваслаўным вернікам паведамілі, што шэсьце ня ўзгодненае зь мясцовымі ўладамі й Беларускай праваслаўнай царквой. Акрамя таго, арганізатарамі хроснага ходу ў межах Беларусі нібыта могуць быць толькі грамадзяне Беларусі. Пасьля гэтага вернікам загадалі вярнуцца на тэрыторыю Ўкраіны.

Арганізатар хроснага ходу Юры Шышкоў зьдзіўлены заявай беларускіх уладаў, што ладзіць падобныя шэсьці могуць толькі грамадзяне гэтай краіны. Паводле словаў спадара Шышкова, цяпер хросны ход працягваецца на ўкраінскай тэрыторыі, што знаходзіцца побач зь Беларусью, і калі будзе атрыманы адпаведны дазвол, вернікі ў любы момант гатовыя перасячы мяжу. У іншым выпадку ўдзельнікі шэсьця зьбіраюцца скарыстацца транспартам, каб праехаць Беларусь транзытам і працягнуць хросны ход у Расеі.

Юры Шышкоў таксама паведаміў, што ўдзельнікі шэсьця падтрымліваюць дзейнасьць Аляксандра Лукашэнкі, але цяперашнія захады беларускіх уладаў прымушаюць вернікаў перагледзець свае погляды.

Радыё Свабода

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Мы дакладна ведаем, дзе хаваецца так званы Вярхоўны лідар. Ён — лёгкая цэль». Трамп патрабуе капітуляцыі Ірана1

«Мы дакладна ведаем, дзе хаваецца так званы Вярхоўны лідар. Ён — лёгкая цэль». Трамп патрабуе капітуляцыі Ірана

Усе навіны →
Усе навіны

У Кіеве ўжо каля 100 пацярпелых падчас начнога ўдару1

Ізраіль забіў і новага кіраўніка Генштаба арміі Ірана. Ён займаў пасаду пару дзён7

У Мінску знікла пенсіянерка. Аказалася, што яна па просьбе «следчых» стала кур’ерам махляроў 

Якія банкі гатовы ўзяць у вас не самыя ідэальныя купюры

Што цяпер з архівам КДБ аб рэпрэсіях у БССР, які змаглі здабыць былыя сілавікі? Калі яго апублічаць?49

Беларускі піяніст узяў адразу тры прызы на конкурсе ў Валенсіі

«Патраціла 300 рублёў — а яшчэ толькі сярэдзіна чэрвеня!» Беларусы абмяркоўваюць выдаткі на пакос травы і дзеляцца лайфхакамі31

ЗША не далучаюцца да Ізраіля ў вайне з Іранам2

Трамп заклікаў жыхароў Тэгерана неадкладна эвакуявацца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы дакладна ведаем, дзе хаваецца так званы Вярхоўны лідар. Ён — лёгкая цэль». Трамп патрабуе капітуляцыі Ірана1

«Мы дакладна ведаем, дзе хаваецца так званы Вярхоўны лідар. Ён — лёгкая цэль». Трамп патрабуе капітуляцыі Ірана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць