Прыватныя абвесткі66

Сям'я Кашкурэвічаў шукае гаспадароў сваім гадаванцам Брэхту і Пляме

«Шукаю гаспадароў для меціса ірландскага ваўкадава. Брэхту каля 6 год, 80 см у карку. Калі сабаку быў год, ён трапіў пад машыну і моцна пакалечыў таз, тады і трапіў да нас з Тодорам. Усё вылечылі, але таз троху крывы і дагэтуль пабойваецца машын… Па характары ён спакойны, любіць знаходзіцца побач з людзьмі і сваёй сяброўкай Плямай.

Пляма — дваравая сучка, які ўзрост — невядома, але, падаецца, не старая, жыве ў нас каля 4 гадоў… Бязмерна закахана ў Брэхта. Пляма — 56 см у карку. Вельмі жвавая, закаханая ва ўсіх, каго прызнала за сваіх (астатніх, асабліва катоў, таксама моцна ненавідзіць), мае кепскую рысу — клептаманія… Мабыць, раней жылося ёй блага, бо напачатку ўсяго баялася, не ведала, што такое пяшчота, была ўражана, калі я яе першы раз пагладзіла, не магла есці з міскі (крала адтуль)…

Шкада, што і мы не можам застацца з імі. У мяне дык рвецца сэрца… Але я зараз жыву ў аднапакаёўцы. Думала, змагу ўзяць хоць каго аднаго, але мая котка нарадзіла кацянятаў, таму сабака зараз для нас не варыянт», — пішуць гаспадары Брэхта і Плямы.

Калі вас зацікавіў лёс гадаванцаў сям'і Кашкурэвічаў, званіце на нумар +375 29 6602784 (Тодар).

Каментары6

Цяпер чытаюць

Архітэктар назваў тое, што зрабілі ў Нясвіжы, «карным добраўпарадкаваннем»1

Архітэктар назваў тое, што зрабілі ў Нясвіжы, «карным добраўпарадкаваннем»

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі сенатар Джабараў пагражае Польшчы новым падзелам: «наступае на старыя граблі»10

ГУР узяў адказнасць за выбухі пад Уладзівастокам: называюць гэта помстай вайскоўцам РФ, якія ўдзельнічалі ў забойствах палонных украінцаў

Украінец і 17-гадовая беларуска. Паліцыя Варшавы ўдакладніла інфармацыю пра затрыманых з дронам18

Абмеркаванне генплана Мінска выклікала ажыятаж. Што прапаноўвалі гараджане і якія атрымалі адказы?2

Колькі заставалася сядзець дэпартаваным палітвязням?16

Еўрасаюз адклаў прыняцце 19-га пакета санкцый супраць Расіі16

Пад Уладзівастокам адбыўся выбух у вайсковай часці: сілавікі шукаюць магчымых дыверсантаў

Расійская турыстка стала паводзіць сябе як трохгадовае дзіця: яна курыць расчоску і п'е ласьён4

Ала Пугачова высока адазвалася пра Джахара Дудаева. Кадыраў бушуе18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Архітэктар назваў тое, што зрабілі ў Нясвіжы, «карным добраўпарадкаваннем»1

Архітэктар назваў тое, што зрабілі ў Нясвіжы, «карным добраўпарадкаваннем»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць