Першы кубік Рубіка Джавані Кантардзі сабраў у сем гадоў, а ў 2010 выйграў еўрапейскі чэмпіянат па хуткаснай зборцы галаваломкі. Цяпер 24-гадовы мастак не разменьваецца на дробязі — ён мае справу з сотнямі кубікаў, пакуль збірае з іх партрэты. Як правіла, на адну карціну сыходзіць 700—750 кубікаў і каля 4 гадзін працы (хаця ёсць у мастака рэкорд — на адзін партрэт пайшло ўсяго 1 гадзіна 40 хвілін).
Каментары