Здарэнні77

Даішнікі бегам і на аўто ганяліся за п'яным падлеткам у цэнтры Гродна ВІДЭА

5 жніўня адзін з кіроўцаў Гродна стаў відавочцам незвычайнай сітуацыі - перад яго аўтамабілем на забараняльны сігнал святлафора дарогу жвава перабег падлетак, за якім прайшоў аўтамабіль ДАІ з уключанымі пробліскавымі маячкамі, а следам, але ўжо бегам, і яшчэ адзін інспектар, піша Блог Гродна.

Усе імкнуліся за маладым чалавекам - на пешаходную зону плошчы Савецкай. Гэта трапіла на відэа.

Што адбылося, AutoGrodno.by патлумачылі ў Дзяржаўтаінспекцыі.

- Увечары ў мінулую нядзелю нарад ДАІ дзяжурыў на вуліцы Парыжскай Камуны, калі міма іх праехаў аўтамабіль Volvo і не спыніўся на сігнал, пададзены жазлом. Супрацоўнікі ДАІ пачалі пераслед, а легкавы аўтамабіль павярнуў на вуліцу Стэфана Баторыя. На паркоўцы Volvo спыніўся, кіроўца выбег і накіраваўся ў двары.

Адзін з супрацоўнікаў ДАІ таксама выбег за ім, а другі працягнуў пераслед на аўтамабілі, - распавёў старшы інспектар ДАІ УУС аблвыканкама Алег Дук.

Малады чалавек прабег вакол дамоў і праз праезную частку накіраваўся на Савецкую плошчу. Менавіта там яго і затрымаў інспектар, які пад'ехаў на аўтамабілі.

- Аказалася, што кіроўцу Volvo цяпер 17 гадоў. Вадзіцельскіх правоў ён яшчэ не атрымліваў, а машыну ўзяў у бацькі, які правоў кіроўцы пазбаўлены (за кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення).

Малады чалавек выпіў паўтара літра піва і паехаў катацца па горадзе з двума пасажырамі. Яны, дарэчы, засталіся каля кінутага аўтамабіля. У крыві кіроўцы выявілі 0,8 праміле алкаголю, - дапоўніў Алег Дук.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Андрэя Павука, які трапіў у Літве ў моўны скандал, звольнілі

Андрэя Павука, які трапіў у Літве ў моўны скандал, звольнілі

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбак, які шукаў чарвякоў, выпадкова знайшоў адзін з найбуйнейшых срэбных скарбаў Сярэднявечча

«Новая хатка, толькі цесненькая». Чым была труна ва ўяўленні продкаў беларусаў1

Тэгеран паабяцаў аднавіць свае ядзерныя аб'екты з большым размахам1

У Беларусі выпусцілі мікрааўтобус бізнэс-класа ФОТЫ25

У мінскім гандлёвым цэнтры зрабілі гардэроб3

У пенсіянера ў Валожынскім раёне з дому зніклі $180 тысяч5

ChatGPT больш не будзе даваць канкрэтныя парады ў медыцыне, фінансах і праве4

Спявачка Ёлка прыбрала з хіта згадванне кіеўскага аэрапорта Барыспаль на выступе ў Маскве18

Уладальнік «Маёнтка Падароск» лічыць незаконным аўкцыён па продажы сядзібы. Ён накіраваў прэтэнзію ў райвыканкам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэя Павука, які трапіў у Літве ў моўны скандал, звольнілі

Андрэя Павука, які трапіў у Літве ў моўны скандал, звольнілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць