Бабруйчанін страляў па аўтамабілях металічнымі шарыкамі з рагаткі — завялі крымінальную справу
19-гадовы бабруйчанін абстраляў з рагаткі аўтамабілі. Інцыдэнт адбыўся 10 жніўня.
Хлопец, які страляў металічнымі шарыкамі з рагаткі, пашкодзіў лабавое шкло ў двух аўтамабілях, якія належаць мясцовым жыхаркам. 11 жніўня ў дачыненні да яго СК распачаў крымінальную справу па артыкуле «Хуліганства».
Каментары