Улада1313

На заробкі за мяжу выехала 1 800 000 беларусаў

Паводле Сусьветнага банка, у сувязі з глябальным крызысам бяднейшыя краіны сьвету чакае зьніжэньне грашовых пераводаў з‑за мяжы.

Паводле Сусьветнага банка, у сувязі з глябальным крызысам бяднейшыя краіны сьвету чакае зьніжэньне грашовых пераводаў з‑за мяжы.

Паводле прагнозаў Сусьветнага банку, перавод грошай у краіны, што разьвіваюцца, сёлета яшчэ вырасьце на 6,7 працэнта і складзе 283 мільярда даляраў. Але запавольваньне эканамічнага росту на Захадзе, а таксама ў Расеі, Казахстане, Украіне паменшыць перасылку грошай працоўнымі мігрантамі. Экспэрты Сусьветнага банку чакаюць істотнага спаду па выніках 2009—10 гадоў.

У дзесятцы краін, у якія найбольш пераводзяцца заробленыя суайчыньнікамі за мяжой грошы, уваходзяць Індыя, Кітай, Мэксыка, Філіпіны, Польшча, Румынія. У Кітай цягам гэтага году, як чакаецца будзе пераведзена 30 мільярдаў даляраў, у Польшчу —11 мільярдаў.

Дасланыя з‑за мяжы грошы часам зьяўляюцца важнейшай крыніцай матэрыяльнага забесьпячэньня бедных краін. Напрыклад, перасылка грошай з‑за мяжы складае 45 працэнтаў ад валавога ўнутранага прадукту (ВУП) Таджыкістана, 38 працэнтаў — Малдовы.

Беларусь на гэтым фоне выглядае больш сьціпла. У 2006 годзе ў краіну было пераслана 334 мільёны даляраў, што складае 0,9 працэнта ВУП. Такая ж сума пераводаў грошай была зафіксаваная і летась.

Экспэрты Сусьветнага банку ацэньваюць лік эмігрантаў зь Беларусі ў 1 мільён 800 тысяч чалавек, што складае 18,4 працэнта ад агульнай колькасьць насельніцтва. У дзесятцы краін, у якія беларусы найчасьцей едуць на заробкі, уваходзяць Расея, Украіна, Польшча, Літва, Казахстан, ЗША, Ізраіль, Нямеччына, Латвія, Эстонія.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Усе навіны →
Усе навіны

«На сёння магчымая справядлівая версія — стаім там, дзе стаім». Зяленскі выказаўся наконт тэрытарыяльнага пытання7

Аб’ект «Участак». Што напраўду будуюць на былой ракетнай базе пад Слуцкам паводле сакрэтнага распараджэння Лукашэнкі7

Былога фігуранта справы «Белага легіёна» зноў арыштавалі па крымінальнай справе6

У Індыі хуткасны цягнік сутыкнуўся са статкам дзікіх сланоў1

У Валожынскім раёне пад коламі аўто загінула дзіця

Кіроўца ехаў па МКАД на аварыйнай машыне. Яго пакаралі1

Каталікам Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі дазволілі не пасціць 2 студзеня3

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА22

Біл Клінтан, Майкл Джэксан і Мік Джагер. Каго можна знайсці ў новых дакументах са справы Джэфры Эпштэйна10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў60

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць