Грамадства

Прадстаўнік МЗС Беларусі заклікаў юрыдычна аформіць адносіны з ЭС

Кіраўнік аддзелу АБСЭ і Рады Эўропы МЗС Дзяніс Сідарэнка заклікаў вызначыцца са статусам пагадненьня аб партнёрстве і супрацы, якое было падпісана бакамі ў 1995 годзе, але не ўвайшло ў сілу.

Кіраўнік аддзела АБСЕ і Рады Еўропы галоўнага ўпраўлення Еўропы МЗС Беларусі Дзяніс Сідарэнка заявіў пра неабходнасць юрыдычна аформіць адносіны Беларусі з Еўрасаюзам. Выступаючы 15 лістапада на XI Мінскім форуме, ён заклікаў вызначыцца са статусам пагаднення аб партнёрстве і супрацоўніцтве PCA (Partnership and Cooperation Agreement), якое было падпісана бакамі ў 1995 годзе, але не ўвайшло ў сілу.

Прадстаўнік МЗС заявіў пра новую старонку ў адносінах паміж Беларуссю і ЕС і важнасць працягу дыялогу і працы па пераадоленні рознагалоссяў. Ён падкрэсліў, што Брусель павінен казаць не пра ўмовы развіцця адносін з Беларуссю, а пра свае чаканні. Паводле слоў Д.Сідарэнкі, у развіцці адносін галоўнымі павінны быць інтарэсы звычайных грамадзян краін ЕС і Беларусі.

Кіраўнік аддзела Беларусі, Малдовы і Расіі МЗС Германіі Эрнст Райхель адзначыў адсутнасць юрыдычнай магчымасці развіцця адносін паміж Мінскам і Бруселем без PCA. Ён падкрэсліў, што чым бліжэй Беларусь будзе да Еўрасаюза, тым большымі будуць чаканні. «Як ні называй умовы Еўрасаюза, праз пяць месяцаў настане час, калі Брусель падвядзе рысу, каб паглядзець, што зроблена беларускімі ўладамі.

Патрабаванні ЕС патрэбны не ЕС — яны ў інтарэсах беларускага народа», — заявіў Э.Райхель.

Прадстаўнік МЗС Германіі звярнуў увагу на тое, што Брусель не прымушае Беларусь рабіць выбар паміж ЕС і Расіяй: «Мы не бачым супярэчнасці ў намеры беларускіх уладаў супрацоўнічаць з усімі сваімі суседзямі».

Каментары

Цяпер чытаюць

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю11

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Журналіст Манцэвіч, блогеры Казлоў і Вінаградаў, палітык Кучук. паплечнікі Аўтуховіча і Статкевіча. Хто яшчэ з палітвязняў вызваліўся сёння?2

Ціск Польшчы даў вынік: на свабоду масава выйшлі журналісты «Белсата». Але пакуль не Пачобут8

ФОТА з беларуска-літоўскай мяжы проста зараз. Найхутчэй, у кадры Мікола Статкевіч12

Вызвалілі палітвязня Яўгена Афнагеля3

«Падрабязнасцяў не ведаем». «Белавія» не папярэдзілі, што з кампаніі здымуць санкцыі1

На Запарожскім напрамку разбіўся ўкраінскі Су-27. Пілот загінуў1

Ці змогуць самалёты «Белавія» пасля зняцця санкцый ЗША зноў лётаць у Еўропу?11

Вызвалілі гродзенскага журналіста Паўла Мажэйку2

Вызвалены Зміцер Дашкевіч2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю11

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць