Новы ліўневы калектар праектуюць у Мінску, каб вырашыць праблемы падтаплення
Новы калектар для вырашэння праблемы падтапленняў вуліц сталіцы пабудуюць у раёне Мінскай кальцавой аўтадарогі. Пра гэта паведаміў галоўны інжынер УП «Гаррамліўнесцёк» Аляксей Фільчанкаў сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
У цяперашні час вядзецца праектаванне аб'екта. Ён дазволіць зняць нагрузку з калектара «Паўднёвы Захад», які працуе ў напружаным рэжыме. «Да яго падлучаныя ЦЭЦ і водаачышчальная станцыя, якія пастаянна скідаюць ваду, што падчас ападкаў выклікае перапаўненне ліўневай каналізацыі ў некаторых месцах. Зараз вядзецца праектаванне калектара вялікага дыяметра для перанакіравання вод прадпрыемстваў на ачышчальныя збудаванні ўздоўж МКАД. Адпаведна, здымуцца некаторыя праблемы ў Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах», — адзначыў Аляксей Фільчанкаў.
Будуюцца таксама калектары вялікіх дыяметраў у Лошыцы і раёне ЦЭЦ-4, распрацавана комплексная праграма развіцця сетак дажджавой каналізацыі. Усяго, па дадзеных МНС, у Мінску налічваецца 150 участкаў, дзе ў выпадку вялікіх ападкаў могуць узнікаць падтаплення. У спіс уключаны і тыя месцы, у якіх такая праблема ўзнікала хоць бы адзін раз.
-
Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Варшаве з беларускімі добраахвотнікамі і валанцёрамі
-
Рэдактара незалежнай баранавіцкай газеты «Інтэкс-Прэс» Янукевіча прысудзілі да 14 гадоў калоніі, яго намесніка Пакаленку — да 12 гадоў
-
Журналістка Ганна Любакова будзе весці на «Белсаце» шоу з дэпутатамі Еўрапарламента
Каментары