Ежа1313

Гатуем вяленыя таматы 

Гэтым разам мы працягнем нашыя спробы захаваць смак лета і зробім з вамі вяленыя таматы. Я яшчэ не сустракала чалавека, якому б яны не спадабаліся — ідэальны варыянт на заедак, як дадатак да піцы ці макароны.

У краіне паходжання гэтай стравы, Італіі, таматы сушацца проста на сонцы на працягу некалькіх дзён. І хоць мы не можам пахваліцца такой жа колькасцю сонечных дзён, мы лёгка можам сябе папесціць іх кулінарным здабыткам. Усё, што нам спатрэбіцца, гэта таматы і цярплівасць, бо працэс вялення займае час.

Лепш за усё браць памідоры гатунку «сліўка» ці «дамскія пальчыкі», бо менавіта ў іх большы адсотак мякаці.

Нам спатрэбіцца:

  • 2 кг памідораў
  • 150 мл аліўкавага алею
  • 1 зубчык часнаку
  • 1 ч. л. віннага воцату
  • арэгана
  • соль

Памідоры мыем, рэжам на палавінкі, выдаляем пладаножку. Пасыпаем соллю і адстаўляем на некаторы час. Зліваем сок, які выдзеліўся з таматаў, прамакваем папяровым рушніком. Калі вы хочаце, каб таматы завяліліся хутчэй, можна выдаліць насенне і усю мякаць, пакінуўшы толькі сценкі. Але я асабіста пакідаю ўсё, мне здаецца, так яны больш смачныя. Выкладаем палоўкі на бляху з пергаментам, пасыпаем сухім арэгана і трохі апырскваем алеем.

Памідоры вялім 5—6 гадзін у духоўцы пры тэмпературы 100 градусаў з рэжымам канвекцыі (калі ёсць).

Робім заліўку, падобную на тую, што рабілі для перцаў у мінулы раз. Дробна рэжам часнок, змешваем яго з воцатам і алеем.

Гатовыя таматы зменшацца ў памеры і зменяць колер на больш цёмны. Перакладаем іх у слоік і заліваем заліўкай. Захоўваем у халадзільніку.

Духмяны алей, што застанецца ад таматаў, я потым выкарыстоўваю для іншых страў. Смачна есці!

Каментары13

Цяпер чытаюць

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек1

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце мінчука, які разам з маці прапусціў цела забітай дзяўчыны праз мясарубку? Дзядок кажа, што ён у турме звар'яцеў19

«У каго большая лодка, той і мае рацыю». Кухар з Беларусі арганізуе туры на яхтах і катамаранах па ўсім свеце

На мяжы з Польшчай сабралася чарга з 1700 грузавікоў3

У Варшаве нейтралізавалі дрон над урадавымі будынкамі32

Кіраўнік акупаванай Херсоншчыны напісаў пра пастаўкі з Беларусі медтэхнікі, але праілюстраваў гэта дзіўна3

Белчыгунка патлумачыла, чаму знялі «Штадлеры» з гарадскіх маршрутаў8

Назвалі прычыну, праз якую згарэла царква ў Сцяпанках

У Мінску уласнік гістарычнага будынка давёў яго да ручкі3

Бяляцкага вывозілі з калоніі ў Горках у бальніцу для асуджаных у Калядзічах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек1

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць