Меркаванні2121

Ганна Севярынец: Не станавіцеся на бок сістэмы — станьце на бок дзіцяці

Калі ўявіць сабе ўсё гэта ў маштабе, калі пабачыць скрозь сьцены і дахі, калі праляцець гэтымі днямі над Беларусьсю чароўным квадракоптэрам, то можна пабачыць, як у Горадні і Віцебску, у Берасьці і Гомелі, у Івацэвічах і Рудзенску, у Петрыкаве і Мядзелі школьнікі перафарбоўваюць валасы ў натуральныя колеры.

Нехта проста перафарбоўвае — ну прыкапаліся дарослыя, ну што зробіш. Нехта дзеліцца з сяброўкай крыўдай і злосьцю — чым перашкаджалі ім мае фіялетавыя кудзеркі? Нехта шмыгае носам пад суворым матчыным позіркам. Але з кожным днём на Беларусі менее дзяцей з пафарбаванымі валасамі.

«А калі яны ўсе пафарбуюцца ў розныя колеры і прыйдуць у клясу, што гэта будзе?!» — адказала пытаньнем на пытаньне строгая чыноўніца ад адукацыі («А што ня так з пафарбаванымі валасамі?» — спыталіся ў яе). Я сумленна паспрабавала ўявіць сабе, што гэта будзе. Уявіла. Будзе кляса дзяцей з пафарбаванымі валасамі. Кляса як кляса, батанікі — на месцы, хуліганы — таксама, ніхто ня стаў разумнейшым ці дурнейшым, горшым ці лепшым, проста ў іх пафарбаваныя валасы.

Я ведаю адну жанчыну — яна сочыць за дрэскодам у адной школе. Па праўдзе, яна там наогул загадвае выхаваўчай часткай. Тры дні таму яна пры іншых дзецях накрычала на дзевяціклясьніцу за тое, што дзяўчынка прыйшла ў школу не заплеценая. «Што?! Ты ў люстра сябе бачыла?! Лахудра! Што гэта за выгляд?! Пайшла адсюль! Села яна! Ты ня маеш права тут знаходзіцца, вучаніцы так не выглядаюць!» Цікава, чаму ў школах па сёньня не забаранілі дарослае хамства, затое забаранілі пафарбаваныя валасы?

Так, яны вельмі крутыя — сёньняшнія дзеці.

Яны расьлі бяз голаду і галечы, мамы і таты вадзілі іх у адукацыйныя цэнтры і на грунтоўныя заходнія мульцікі, чыталі ім скандынаўскія казкі і раз-пораз ставілі альбомы Лявона Вольскага. Гэтыя дзеці любяць свабоду і ведаюць, што маюць на яе права. Іх цяжка спалохаць. Яны прызвычаіліся, што іх погляды маюць права на існаваньне. Яны фарбуюць валасы ў сіні і ружовы. Яны гатовыя супрацьстаяць дарослым, у кожным разе — у пытаньні колераў. Напэўна, некаторыя дарослыя могуць палічыць гэта дзяржаўнай небясьпекай.

Тады гэтыя дарослыя кінуць распрацоўваць новыя праграмы і падручнікі. Забудуцца на рэформы і кампэтэнтнастны падыход. Стануць адзіным фронтам. І не дазволяць! Не дазволяць! Ніякіх! Пафарбаваных! Валасоў! У самы бліжэйшы час школы павінны будуць распрацаваць унутраныя дакумэнты. Склікаць бацькоўскія сходы. Пераадолець супраціў. І зрабіць так, каб ва ўсіх дзяцей былі валасы строга абазначаных колераў.

Гэта краіна, у якой мы жывём. У яе такія правілы. Большасьць дарослых ва ўладзе лічыць пафарбаваныя валасы небясьпечнымі. Што ж. Мабыць, так і трэба. Мабыць, і сапраўды. Дачушка, ну што ўжо. Ну давай. Будзем перафарбоўваць. Я сказала — перафарбоўваць! А ну марш у цырульню!

Я хацела папрасіць бацькоў. Якое б рашэньне не прынялі вашы дзеці — перафарбоўваць ці не перафарбоўваць бядовую сваю галаву — проста падтрымайце іх. Не станавіцеся на бок сыстэмы — станьце на бок дзіцёнка. Вырашыць ён ісьці на кампраміс і фарбавацца па правілах — гэта рашэньне, вартае павагі. Вырашыць супраціўляцца — тым больш павагі вартае. Як бы тое не было — давайце іх падтрымаем. Няма такога абавязку ў бацькоў — быць зброяй у руках дзяржавы. Абараняць і падтрымліваць сваіх дзяцей — такі абавязак у нас ёсьць.

І я хацела папрасіць дзяцей. Дзеці. Якога б колеру ні былі вашыя валасы сёньня і заўтра. Ніколі, ніколі не забывайцеся на тое, як сьмешна, недарэчна і жаласна выглядаюць дарослыя, якія замест важных дарослых спраў патрабуюць ад дзяцей перафарбоўвацца.

Каментары21

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў2

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Усе навіны →
Усе навіны

У Кобрыне выставілі на продаж будынак сінагогі XVIII стагоддзя1

На складах найбуйнейшых сусветных вытворцаў назапасілася рэкордная колькасць алкаголю9

Рудкоўскі тлумачыць, чаму Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі66

Трамп збіраецца распаўсюдзіць працу Рады міру на ўсю планету14

Літоўскія ўлады канстатавалі паляпшэнне сітуацыі з кантрабанднымі шарамі з Беларусі1

На Зімовую Алімпіяду ў Італію едзе катастрафічна нізкая колькасць беларускіх спартоўцаў1

Пракуратура растлумачыла, чаму ў Беларусі забаранілі кнігу пра БНР32

Трамп адмяніў падпісанне ў Давосе пагаднення аб паваенным аднаўленні Украіны на 800 мільярдаў даляраў8

У Гродне мужчына загінуў падчас спробы «прыкурыць» аўтамабіль6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў2

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць