Грамадства1212

«Прапаноўвалі адключыць яго ад апарата»: жонка экс-міністра фінансаў Корбута распавяла пра сённяшні стан мужа

Мікалай Корбут з 1997 па 2008 г. узначальваў Міністэрства фінансаў. У жніўні 2008 г. ён перанёс інсульт. «Народная воля» распытала яго жонку Людмілу Васільеўну, чым зараз жыве былы чыноўнік. 1 лістапада яму споўніцца 70 гадоў.

Лета Корбуты правялі на дачы пад Дзяржынскам, жывуць зусім звычайна.

«У яго ж быў яшчэ і другі інсульт праз некаторы час пасля першага. Вельмі цяжкі. Таму дзякуй Богу, што ўсё так, як ёсць.

Часам капаюся ў гародзе, і проста хочацца яго пазваць, як раней было. Ён вельмі любіў мне дапамагаць. І градкі ў яго былі пад шнурочак. А цяпер усё раблю сама. Нічога, даю рады».

Мова ў Мікалая Корбута парушана, але «ўсё разумее, мы камунікуем… Галоўная крыніца інфармацыі — тэлевізар (на дачы «талерка» — 200 тэлеканалаў ідзе). У яго паралізавана правая рука. Есць ён левай. Да таго ў яго дыябет, я яго чатыры разы калю ў дзень, праблемы са зрокам», — кажа жонка.

«Мы з ім так доўга разам — ужо 45 гадоў. Па-іншаму проста немагчыма!» — адзначае Людміла Васільеўна.

«Мне ж казалі, што ён будзе ледзь не раслінай, — распавядае Людміла Васільеўна, — Такі цяжкі паўторны інсульт здарыўся. Прапаноўвалі адключыць яго ад апарата — нават успамінаць не хочацца… Прыязджала кансультаваць прафесарка з Масквы, сказала: «У Маскве яго не выратавалі б». А нашы беларускія дактары малайцы, дзякуй ім вялікі!»

Па яе словах, муж перасоўваецца ў вазку. Раней ён перасоўваўся пры дапамозе спецыяльнай хадзілкі, але два гады таму жанчына ўпала і зламала рэбры, таму не змагла глядзець мужа, доўга аднаўлялася і перасадзіла яго ў вазок. На жаль, з яго ён больш не падымаецца.

Дзеля мужа сп. Людміла вымушана была кінуць працу — яна была загадчыцай лагапедычнага дзіцячага садка ў Мінску. «Падкасіў мяне Пятровіч», — з сумам рэзюмуе яна.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў2

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Усе навіны →
Усе навіны

Цана на золата ўпершыню перавысіла адзнаку $5 тысяч, працягваючы гістарычны рост

«Жыве!» ці «Жыве вечна!»? Як правільна? Вакол гэтага пытання разгарнулася палкая дыскусія29

Сабакі таксама пакутуюць на дэменцыю. Як запаволіць працэс?

Пашынян стварае музычны гурт5

Каранік пра ідэю айчыннага электракара: Трошкі пераацанілі свае магчымасці9

Чыноўніца прапануе па пятніцах прыходзіць на працу ў беларускім адзенні. І сама падала прыклад27

Украінскі дэпутат загінуў у аварыі — на квадрацыкле ўрэзаўся ў маршрутку

Ці трэба беларусам рабіць выбар паміж Расіяй і Еўропай? Шрайбман і Львоўскі спрачаюцца48

Зяленскі зноў згадаў Беларусь і каманду Ціханоўскай8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў2

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць