Навука і тэхналогіі44

Навукоўцы: Падман развівае ў дзяцей спазнавальныя здольнасці мозгу

Дасьледаваньне міжнароднай групы навукоўцаў паказала, што навучаньне падману можа палепшыць разьвіцьцё спазнавальных працэсаў чалавечай псыхікі. Дзеці, якія навучаюцца хлусіць раней, высьветлілі навукоўцы, маюць значна лепшыя кагнітыўныя здольнасьці, чым іх «праўдзівыя» аднагодкі, піша Радыё Свабода.

Прафэсар Інстытуту дасьледаваньня дзяцей ім. Джэкмана з Канады (OISE) Доктар Кан Лі і яго суаўтары з Кітаю, Сынгапуру і ЗША правялі экспэрымэнт. Яны пратэставалі 42 дзяцей дашкольнага ўзросту (3-4 гады). Ніводзін з гэтых малых, запэўніваюць навукоўцы, ня ўмеў падманваць. Яны падзялілі дзяцей на дзьве групы з роўнай колькасьцю хлопчыкаў і дзяўчынак: экспэрымэнтальную і кантрольную групы.

У экспэрымэнтальнай групе дзяцей вучылі, як можна з дапамогай падману выйграць гульню, у кантрольнай групе — не рабілі нічога.

Чатыры дні дзеці гулялі ў гульню, у якой яны хавалі ласунак ад дарослага ў руцэ. Дарослы павінен быў выбраць руку, на якую паказвае дзіця. Калі дзіцяці ўдавалася падмануць дарослага, ён пакідаў гэты ласунак сабе і гульня працягвалася. Пасьля заканчэньня гульні ў кожнага дзіцяці замяралі выканаўчую функцыю мозгу, вызначалі ўзровень самакантролю, здольнасьць прагназаваць паводзіны іншага чалавека.

У выніку выявілі, што дзеці, якіх вучылі падманваць, апынуліся па ўсіх гэтых пунктах больш здольнымі за дзяцей з групы, дзе не вучылі падманваць.

«Мы заўсёды турбуемся аб тым, што калі дзіця хлусіць, будуць жудасныя наступствы, — кажа доктар Лі, — але, аказваецца, ёсьць вялікая розьніца паміж дзецьмі, якія хлусяць раней, і тымі, хто хлусяць пазьней. Дзеці, якія навучыліся выдумляць раней, як правіла, маюць значна лепшыя кагнітыўныя здольнасьці».

«Хлусьня — гэта нармальная частка сталеньня; чым раней чалавек вучыцца падманваць, тым лепш, — сьцьвярджае ў сваім артыкуле прафэсар Лі. — Самакантроль і «тэорыя розуму» зьяўляюцца фундамэнтальнымі кагнітыўнымі навыкамі, якія людзі павінны мець, каб выжыць».

Каментары4

Цяпер чытаюць

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе6

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

Ганне Лукашэнка далі прэмію «За духоўнае адраджэнне»13

Амерыканцы ўпершыню запрасілі на перамовы з украінцамі еўрапейцаў, катарца і турка4

У Чэрвеньскім раёне за 185 тысяч даляраў прадаюць сядзібу з 200‑гадовай гісторыяй2

На УНС зацвердзілі праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на пяцігодку. У ёй сем прыярытэтаў4

Загінуў стваральнік неанацысцкай брыгады расійскіх фанатаў «Эспаньёла». Магчыма, забілі пры затрыманні8

TikTok падпісаў пагадненне аб продажы амерыканскага падраздзялення кампаніі інвестарам з ЗША1

У Гомелі запусцілі сэрвіс пракату карэт ФОТЫ1

Украіна ўпершыню падбіла танкер расійскага ценявога флоту ў Міжземным моры6

У «Белавія» расказалі, чаму падчас рэйсаў пасажыраў не кормяць дранікамі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе6

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць