Культура22

Данута Бічэль — у Чырвоным касьцёле

Прэзэнтацыя кнігі ў нядзелю, увечары.

У нядзелю 23 лістапада ў 17.45 у менскім Чырвоным касьцёле Сымона і Алены адбудзецца прэзэнтацыя кнігі ўспамінаў Дануты Бічэль «Хадзі на мой голас».
Кніга выйшла ў сэрыі «Гарадзенская бібліятэка».

«Захацелася скінуць з сябе салодкую няволю рыфмаў, гэты панцыр чарапахі. Гэтая кніжка — яшчэ не разьвітаньне, не запавет, але падвядзеньне вынікаў, — піша Данута Бічэль ва ўступе да кнігі. — У маёй жыцьцёвай прыгодзе паэткі найважнейшымі зьявамі былі людзі, якія мяне любілі, якіх я любіла. Цяпер я зразумела, што пра людзей, якія істотна паўплывалі на мой лёс, у вершах не напішаш. Дасканалай мовай прозы я не валодаю. Таму атрымаліся эсэ».

Кніга багата аздоблена здымкамі. Аўтарка ўзгадвае падзеі грамадзкага жыцьця ў Беларусі ў 80‑90 гады ХХ ст., Васіля Быкава, Аляксея Карпюка, Артура Цяжкага, Ларысу Геніюш, Зоську Верас, Ірыну Крэнь, Анатоля Сыса, Хрысьціну Лялько, Янку Брыля, Уладзімера Караткевіча, Натальлю Арсеньневу, айца Ўладзіслава Чарняўскага, Чэслава Мілаша.

На прэзэнтацыі можна атрымаць кнігу з асабістым аўтографам аўтаркі.

Радыё Свабода

Каментары2

Цяпер чытаюць

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры16

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Усе навіны →
Усе навіны

Патрыярх Кірыл назваў праваслаўныя храмы «духоўнымі бензакалонкамі»8

Ігар Марзалюк на ідэалагічным мерапрыемстве ўпадаў у экстаз ад абласных караваяў ВІДЭА10

Трамп блізкі да таго, каб абвясціць пра спыненне яшчэ адной вайны2

Пуцін дазволіў Герасімаву ваяваць яшчэ пяць гадоў4

«Праваслаўныя цэрквы ў Заходняй Беларусі закрываліся». А колькі ж было цэркваў у БССР і колькі — у Заходняй Беларусі па стане на 1939 год?30

Трамп заявіў пра намер вярнуць пад кантроль ЗША вайсковую базу ў Афганістане3

Заклінальнік Трампа: як брытанскі прэм'ер знайшоў падыход у зносінах з прэзідэнтам ЗША4

Затрымалі мужчын, якія паілі колай аленя ў Мінскім заапарку4

«Паставілі перад фактам: альбо плацім, альбо застаемся». Група турыстаў з-за закрытай мяжы мела праблемы з вяртаннем дамоў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры16

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць