Грамадства33

Эканамістка Лузгіна: За межамі Беларусі аказалася не менш за 400 тысяч беларусаў

Не менш за 400 тыс. або каля 4,4% грамадзян Беларусі жывуць і працуюць за межамі краіны. Прыкладна такія лічбы атрымліваюцца, калі скласці дадзеныя па асноўных напрамках міграцыі беларусаў, піша эканаміст Анастасія Лузгіна ў «Банку ідэй».

Польшча прыняла большую частку беларускай эміграцыі самай апошняй хвалі


Па словах А. Лузгіной, па стане на пачатак 2025 года каля 250 тысяч беларусаў пастаянна пражывалі ў краінах ЕС. Пры гэтым рэальная колькасць беларусаў у гэтых краінах будзе большай. Частка людзей, якія ўжо больш за 5—10 гадоў пастаянна пражываюць у Еўрапейскім саюзе, маглі атрымаць грамадзянства.

«Напрыклад, у выпадку наяўнасці карты паляка гэты працэс можа займаць усяго некалькі гадоў. У Расію беларусы таксама пераязджаюць на заробкі або на пастаяннае месца жыхарства. У той жа час расійскі напрамак цяпер не надта прывабны для беларусаў. Як адзначаюць расійскія чыноўнікі, дадзеныя па занятых на рынку працы беларусах ёсць, але яны нязначныя ў параўнанні з колькасцю працуючых у краіне грамадзян Таджыкістана і Узбекістана Па стане на 2023 год доля беларусаў сярод працоўных мігрантаў складала каля 2%. У абсалютным выражэнні — гэта прыблізна 124 тыс. чалавек», — зазначае эксперт.

«Яшчэ адной краінай, якая прыцягвала беларусаў, была Грузія. Па стане на 1 студзеня 2025 года ў ёй пражывалі 12,8 тыс. грамадзян Беларусі», — дадае Анастасія Лузгіна.

Каментары3

  • .
    19.09.2025
    Гэта як адначасова выехаць Бабруйску, Мазыру і Лідзе. Або Гародні з раёнам. Жах.
  • Да, под шумок побежали доки получать и жук и ябатька
    20.09.2025
    ., Спали и видели 30 лет этот торжественный момент
  • .
    20.09.2025
    Доля "выпадковых" людзей сярод эмігрантаў ніяк не змяншае памеры і жах гуманітарнай катастрофы Беларусі і адказнасць улады за яе.
    Калі нехта ("ябацькі") не разумеў палітычнае зло ўлады, ён хаця б разумеў наступствы з яго: эканамічныя, бяспека ў час вайны, перспектывы для дзяцей і г.д.

Цяпер чытаюць

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля3

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адкрылі новую вуліцу і далі ёй старую назву2

25‑гадовы палітвязень Мікіта Емяльянаў за кратамі страчвае зрок1

На выставе ў Львове паказалі вялізны падводны дрон ФОТАФАКТ3

Якія еўрапейскія сталіцы найбольш небяспечныя?11

Кітай выпрабоўвае маршрут у Еўропу праз Арктыку. Беларусам застаецца ўздыхнуць13

У Літве затрымалі больш за 50 тон напаўняльніка для каціных туалетаў. Груз прызначаўся для Беларусі7

У Ціханоўскай з'явіўся новы дарадца па адукацыі і навуцы1

Былы палітвязень Генадзь Фядыніч расказаў, чаму адмовіўся за кратамі ад аперацыі

Візавы цэнтр Італіі паспрабаваў працаваць па жывой чарзе. Пратрымаўся дзень3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля3

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць