Дар'я Домрачава: Я за раўнапраўе, але з голымі грудзьмі змагацца за правы жанчын не пабягу
Чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Дар'я Домрачава ў інтэрв'ю часопісу «Большой» распавяла пра сваё стаўленне да фемінізму.
«Я не магу ўявіць, што пабягу з голымі грудзьмі пратэставаць або змагацца за правы жанчын. Вядома, я за раўнапраўе, але пазіцыі феміністак мне здаюцца крыху экстрэмальнымі. Я не адчуваю ціску.
Раўнапраўе — само сабой, але ўсё-ткі павінна існаваць нейкая розніца паміж мужчынамі і жанчынамі. Безумоўна, здольнасць жанчыны прыносіць у свет новых жыхароў зямлі — гэта, напэўна, асноўны дар, які яна атрымлівае ад прыроды. Але абсалютна дакладна ведаю, што і ў іншых галінах, здавалася б, не жаночых, жанчына здольная часам нават на большае, чым мужчыны.
І наадварот, некаторыя мужчыны апярэджваюць жанчын у прызначаных для іх (жанчын) соцыумам прафесіях.
А той мяжы, якая існуе паміж мужчынам і жанчынай, сціраць нельга, я за жаноцкасць, за моцную жаноцкасць», — сказала Домрачава.
-
Ці можна будаваць Беларусь па-за межамі Беларусі? Дыскутавалі Ягораў, Гарбацкі, Югася Каляда
-
«Дарагія расейскамоўныя беларусы! Вы пакідаеце незамкнёнымі дзверы хаты, за якімі ўжо стаіць кодла бандытаў»
-
«Апантанасці геапалітыкай, як у Расіі, у нас сёння няма». Гісторык паразважаў, ці перажывуць беларусы «русский мир»
Каментары