Здарэнні8686

Беларуска, якая жыла ў Маскве, прыехала нараджаць у Мінск і памерла ў ВІП-палаце

31-гадовая случчанка памерла пасля родаў у VIP-аддзяленні 6-й радзільні Мінска.

Паводле «Камсамольскай праўды ў Беларусі», жанчына са сваім партнёрам — шлюб у іх не быў аформлены — жыла ў Маскве. Але яна прынцыпова вырашыла нараджаць у Беларусі. А пасля нараджэння дзіцяці пара хацела з'ехаць у Ізраіль.

20 жніўня Валянціна нарадзіла сына.

Пасля родаў хлопчык выжыў. Яго назвалі Давыдам. А яго маму, Валянціну Захарэвіч, пахавалі на радзіме — у Слуцку.

Жанчына нараджала ў мінскай радзільні нумар 6, ляжала ў ВІП-палаце. Як распавёў «Камсамольскай праўдзе» муж загінулай, дактары сказалі, што, магчыма, каляплодавыя воды трапілі ў кроў. Жанчына памерла праз 2 дні пасля родаў.

Па словах мужа, цяжарнасць праходзіла без паталогій. Радзільню Валянціна выбірала сама. Жанчына сама была ўрачом, працавала рэабілітолагам у бальніцы хуткай дапамогі.

Валянціна з мужам прыехалі ў Мінск. У ноч з 18 на 19 жніўня ў жанчыны пачаў моцна балець жывот. Яна вырашыла ехаць у радзільню, там яе змясцілі ў аддзяленне паталогіі цяжарнасці. У нядзелю жывот працягваў балець. Уначы жанчына ізноў скардзілася медсястры на боль, у выніку Валянціну перавялі ў ВІП-палату.

20 жніўня Валянціну забралі ў радзільную залу, яна нарадзіла хлопчыка. Яе «грамадзянскі муж» пацікавіўся, што з жонкай.

«Адказалі, што праз дзве гадзіны адыдзе ад наркозу, і прывязуць. Гадзіны праз паўтары я зноў запытаў, як там мая жонка. Спытаў, ці можна да яе зайсці. Дазволілі, я зайшоў у радзільную залу. Убачыў бледна-сіні твар жонкі і абсалютна сінія вусны. Мне сказалі, што, магчыма, яна страціла больш крыві, чым іншыя парадзіхі, — распавёў муж жанчыны. — Жонка ляжала з заплюшчанымі вачыма. Я сядзеў побач, трымаў яе за руку, у нейкі момант рукі задрыжалі. Мяне вывелі, і наступная карціна, якая стаіць у маёй галаве — дзверы засталіся адкрытымі — жонцы рукамі ціснуць на грудную клетку. У яе спынілася сэрца. Я так і не зразумеў: чаму не ўжылі дэфібрылятар?..

Жонку перавезлі ў аперацыйную, дзе яна знаходзілася ўсю ноч. На пытанне, што адбылося, мне адказалі, што каляплодавыя воды трапілі ў кроў, што і выклікала такую рэакцыю. Я і сваякі былі ў віп-палаце. Раніцай у сераду, праз два дні пасля нараджэння дзіцяці, быў тэлефонны званок, нам паведамілі, што Валянціна памерла».

У радзільні не каментуюць выпадак. Следчыя праводзяць праверку.

Каментары86

Цяпер чытаюць

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Усе навіны →
Усе навіны

13‑гадовая Аліса Цеплякова — дачка камуніста са Шклова — скончыла ўніверсітэт. Але да навуковай працы ёсць пытанні ў сістэмы «Антыплагіят»28

Першая лэдзі ЗША ўпершыню ў гісторыі правядзе пасяджэнне Рады бяспекі ААН3

Праезд у адной з мінскіх маршрутак падаражэе да пяці рублёў

Беларусцы даводзіцца даказваць права пісаць дыпломную працу па-беларуску9

Заблакаваныя акаўнты ChatGPT, звязаныя з расійскім Z-каналам «Рыбар»2

Сем чалавек загінулі пры выбуху ў кавярні ў Казахстане

Пакістан нанёс авіяўдары па вайсковых аб’ектах талібаў у Кабуле

Беларуска набыла стогадовую хату пад Брэстам — і цяпер хаваецца ад мышэй5

Нечаканыя спалучэнні колераў у мужчынскай модзе гэтай вясной2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць