Грамадства

Першая камунія. Погляд праз аб’ектыў

Дажджлівай нядзеляй з самае раніцы сьвяточна апранутыя дзеці прыйшлі ў касьцёл вёскі Парэчча на Гарадзеншчыне. Тры гады яны рыхтаваліся да гэтай урачыстай падзеі. І вось — дзень першай камуніі.

Дажджлівай нядзеляй з самае раніцы сьвяточна апранутыя дзеці прыйшлі ў касьцёл вёскі Парэчча на Гарадзеншчыне. Тры гады яны рыхтаваліся да гэтай урачыстай падзеі. І вось — дзень першай камуніі.

Дзеці становяцца ў два шэрагі — 7 хлапчукоў і 7 дзяўчынак. Пытаюся ў свайго пляменьніка: «Ці хвалюешся?». «Ага,» — адказвае…

Працэсія падыходзіць да алтара. Бацькі, па-простаму, саромеючыся, становяцца зводдаль. Мяне, «гарадзкога», зь вялікім фотаапаратам, адразу папярэджваюць: «Да алтара не падыходзь, станавіся на калені і маліся».

Дзеці запальваюць сьвечкі і даюць урачыстыя абяцаньні — працягваць навучаньне пры касьцёле, хадзіць на імшы, рабіць падарункі Богу — добрыя ўчынкі. Бацькі па чарзе чытаюць зь дзецьмі Біблію…

«Ніякага алкаголю на сьвяткаваньні! Толькі прысмакі. Не забівайце Бога ў сэрцы дзяцей. І ня трэба мужчынам выходзіць у гараж нібыта паглядзець на новую машыну — дзяцей не падманеш!» — ксёндз ведае пра прыкрыя асаблівасьці тутэйшых сьвяткаваньняў.

Разыходзіліся «жаніхі і нявесты» пад несьціханым дажджом. Дома за сталом з прысмакамі дзеці прасьпявалі вывучаныя каталіцкія песьні. Пасьля іх адправілі ў іншы пакой, а госьці, якім не хапала месца на лавах, сталі частавацца віном ды каньяком.

060605kamunija_1 (27K)
060605kamunija_3 (34K)
060605kamunija_4 (31K)
060605kamunija_5 (29K)
060605kamunija_6 (30K)
060605kamunija_7 (35K)
060605kamunija_9 (37K)
060605kamunija_8 (27K)

Фота Андрэя Лянкевіча

Каментары

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная16

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп вымушана спыняе рэйды супраць імігрантаў у сельскай гаспадарцы і гатэльным бізнэсе3

Навукоўцы знайшлі просты спосаб паспрыяць росту раслін — музыка, але не кожная20

Ryanair будзе штрафаваць пасажыраў, якія парушаюць парадак1

У Гомелі 7 гадоў таму пабудавалі прыбіральню ледзь не за мільён даляраў. Як у ёй цяпер?4

У Дубаі загарэўся 67-павярховы хмарачос3

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Лукашэнка парэкамендаваў беларусам не налягаць на бульбу13

Ізраільцянам прыходзяць шпіёнскія паведамленні ад карэспандэнткі АНТ10

Усплёскі заказаў піцы каля Пентагона маглі сведчыць пра будучую атаку на Іран9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная16

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць