Грамадства1010

Севярынец па сем гадзін у суткі працуе над новым раманам

Адначасова старшыня аргкамітэту Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец актыўна займаецца падрыхтоўкай да ўстаноўчага зьезду партыі, які, па папярэдніх разьліках, пройдзе 1 сакавіка.

Адначасова сустаршыня аргкамітэту Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец актыўна займаецца падрыхтоўкай да ўстаноўчага зьезду партыі, які, па папярэдніх разьліках, пройдзе 1 сакавіка.

«На сёньня ў базе БХД знаходзіцца 1800 чалавек. Для рэгістрацыі Мін’юсту патрэбна як мінімум тысяча, якія не адмовяцца ў сяброўстве ў арганізацыі. Вось цяпер рыхтуем падобны сьпіс «тысячы сьмелых». Мне здаецца, калі добра папрацаваць, што шанцы на рэгістрацыю прыкладна 50 на 50. Апошнія падзеі з той жа прэсай паказваюць, што рэжым гатовы ісьці на некаторыя саступкі. Дарэчы, за апошняе дзесяцігодзьдзе гэта толькі другая спроба зарэгістраваць апазыцыйную партыю. Першую — няўдалую — рабіў Навасяд», — кажа П.Севярынец.

Палітык расказвае, што акурат на днях адбыўся восьмы выпуск ды‑джэяў Адраджэньня. Празь нейкі час павінна выйсьці ілюстраваная кніга Паўла «Люблю Беларусь». Працую Севярынец і над новым творам.

«Пішу раман. Працую над ім па сем гадзін у суткі. Пішу, бо ў нас бракуе буйных эпічных твораў. Гэта будзе раман пра Беларусь, болей пакуль сказаць не магу. Калі скончу? Думаю, што гэта справа не бліжэйшага году».

Каментары10

Цяпер чытаюць

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка8

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп усё ж атрымаў сваю прэмію міру11

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты9

У Крамлі заявілі, што мірны план ЗША надалей будзе правіць Джарэд Кушнер7

Спявачка Доліна заявіла, што ўсё ж верне паўтара мільёна даляраў пакупніцы сваёй кватэры8

Гістарычную капліцу аднаўляюць у Стоўбцах. Якой яна будзе, «залежыць ад фінансавання»1

Мацкевіч: Абараняйце сваіх лідараў32

Хто тая жанчына, якая перакладае Лукашэнку з арабскай мовы ў ягоным турнэ?6

Вынікі лёсавання чэмпіянату свету па футболе

Пашпарт прыкрыцця, сувязь з КДБ і нават замуж за гэбіста: новыя факты пра расійскую біятланістку, якая выступала за Беларусь6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка8

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць