Свет5454

Расія загаварыла аб «паўтарэнні ўкраінскага сцэнара на Балканах»

kremlin.ru

Захад спрабуе зноў рэалізаваць украінскі сцэнар, аказваючы ціск на краіны Балканскага паўвострава. Пра гэта заявіў кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў у інтэрв'ю газеце «Сербскі тэлеграф». Пераклад апублікаваны на сайце замежнапалітычнага ведамства.

«Сёння робяцца настойлівыя спробы ператварыць Балканы ў яшчэ адзін плацдарм супраць Расіі. Ад краін рэгіёну настойліва патрабуюць зрабіць выбар: або з Масквой, або з Вашынгтонам і Брусэлем», — сказаў ён.

Паводле яго слоў, Масква высока цэніць дзеянні «сербскіх братоў», якія ўпэўнена супрацьстаяць гэтаму ціску і захоўваюць самастойны шматвектарны знешнепалітычны курс, які прадугледжвае ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва з Расіяй.

«Складваецца ўражанне, што ўрокі ўкраінскай трагедыі на Захадзе так і не вывучылі», — адзначыў міністр.

У пачатку кастрычніка сербскі лідар Аляксандр Вучыч паскардзіўся прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну на шматлікія правакацыі, у прыватнасці, на поўначы Косава. У канцы верасня стала вядома, што Вучыч прывёў войска ў баявую гатоўнасць і разглядае магчымасць папрасіць у Пуціна ваеннай падтрымкі на прыкладзе Сірыі.

Сітуацыя на мяжы з самаабвешчанай рэспублікай абвастрылася ў канцы верасня, калі некалькі дзясяткаў косаўскіх спецназаўцаў увайшлі на тэрыторыю ля возера, што забяспечвае вадой гідраэлектрастанцыю «Газіводэ». Яна знаходзіцца на тэрыторыі Косава, але ўваходзіць у сербскую энергасістэму.

Каментары54

Цяпер чытаюць

Лукашэнка абяцае кітайцам пабудаваць другую АЭС для іх цяпліц, а зарабляць на кветках і гародніне будуць Баскаў з Цяцерыным10

Лукашэнка абяцае кітайцам пабудаваць другую АЭС для іх цяпліц, а зарабляць на кветках і гародніне будуць Баскаў з Цяцерыным

Усе навіны →
Усе навіны

З аўкцыёну прадаюць калекцыю карцін Віктара Бабарыкі. У тым ліку творы Любіча і Зака4

«Захаваць беларускасць за межамі краіны». Кіраўніца Вольнага хору трымае ў Варшаве школу мастацтваў — пагутарылі з ёй6

Кім Чэн Ын выбраўся ў Пекін на браніраваным цягніку1

Белы дом: Сёння Трамп выступіць з важнай заявай15

Рэальныя заробкі ў Беларусі растуць, нават у бюджэтнікаў. У якой сферы рост найбольшы?5

«Латушка, ты ўліп па поўнай». Павел Латушка расказаў пра новы ліст з пагрозамі16

Вы не паверыце, з дапамогай чаго ў ЗША адганяюць ваўкоў ад статкаў4

У дворыкі Гродна вярнулася музыка. Улады збіраліся ўрэгуляваць выступленні1

ЗША ў найбліжэйшыя дні разгледзяць усе магчымыя спосабы ціску на Расію14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка абяцае кітайцам пабудаваць другую АЭС для іх цяпліц, а зарабляць на кветках і гародніне будуць Баскаў з Цяцерыным10

Лукашэнка абяцае кітайцам пабудаваць другую АЭС для іх цяпліц, а зарабляць на кветках і гародніне будуць Баскаў з Цяцерыным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць