Грамадства3434

Вернікі патрабуюць беларускамоўных літургіяў у прыходзе, з якога звольнілі святара Шрамка

Фота: arhangelhram.by

Вернікі прыходу сьвятога Архангела Міхаіла, што ў менскім мікрараёне Сухарава (вул. Янкоўскага,2), перадалі кіраўніку Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліту Паўлу зварот у сувязі з скасаваньнем беларускамоўных літургіяў, якія служыліся штонядзелі з сакавіка 2015 году, піша радыё «Свабода».

У Менскай эпархіі, куды Свабода зьвярнулася па камэнтар, сказалі, што варта пачакаць, што адкажа вернікам мітрапаліт Павел.

Паводле прыхаджанаў, пры плянаваньні службаў на лістапад і далейшыя месяцы высьветлілася, што літургіі на беларускай мове на сьвята Раства, як гэта было тры гады запар, не плянуецца, а колькасьць беларускамоўных літургіяў скарачаецца — яны будуць толькі раз на тры месяцы ў будзённы дзень.

Раней беларускамоўныя літургіі ў прыходзе сьвятога Архангела Міхаіла служыў айцец Аляксандар Шрамко, якога за крытыку патрыярха Кірыла сёлета ў кастрычніку вызвалілі ад пасады сьвятара «бяз права служэньня, нашэньня ярэйскага крыжа і даваньня блаславеньня».

Чытайце таксама: Адхілены ад службы Аляксандр Шрамко намуляў царкоўным уладам яшчэ ў 2006-м: епархія апублікавала дакументы

«Сапраўды, там служыў Аляксандар Шрамко, у кастрычніку яго вызвалілі ад пасады. І служыць па-беларуску там няма каму. Пакуль, да вырашэньня праблемы, магу прыхаджанам параіць наведваць іншыя храмы: у сталіцы ў Менскай духоўнай акадэміі, у Петрапаўлаўскім саборы ёсьць беларускамоўныя набажэнствы. А наагул — так, у многіх цэрквах бракуе сьвятароў, якія могуць весьці набажэнствы, казаньні па-беларуску», — прызналі ў Менскай эпархіі.

Сам айцец Аляксандар Шрамко сказаў Свабодзе, што шукаць праблему варта ня ўверсе, бо яна ідзе зьнізу: маўляў, мітрапаліт бласлаўляе беларускамоўныя службы, а тармозяць унізе, сьвятарам ня хочацца лішняй нагрузкі.

«У нашым храме беларускамоўная служба была ў нядзелю, і гэта была мая добрая воля. У храме былі яшчэ два сьвятары, якія могуць служыць па-беларуску, але адзін нядаўна сышоў у іншы прыход. Другі сказаў, што будзе служыць раз на тры месяцы, і да таго ж у будзённы дзень. А ў хрысьціянаў гасподні дзень — нядзеля. І ў нашым прыходзе магчымасьць служыць у нядзелю ёсьць. Звычайна не хапае памяшканьняў, а тут — тры храмы, і адзін фактычна пустуе, там толькі хрышчэньні праводзяцца, і мы служылі ў нядзелю — у гэтым была наша галоўная адметнасьць. Проста сьвятары ня хочуць напружвацца, хочуць, каб у іх менш было нагрузкі, турботаў», — выказаў сваё меркаваньне былы сьвятар прыходу Архангела Міхаіла ў Сухараве Аляксандар Шрамко.

Паводле Шрамка, праблема наагул у кансэрватыўнасьці праваслаўнай царквы: сьвятары служаць на царкоўнаславянскай мове, і пераходзіць на іншую ім цяжка.

«У іншых цэрквах — у Баўгарыі, Сэрбіі — моляцца і на сваіх мовах. Што да Расеі, гэта яшчэ не дайшло, хоць у іх ёсьць пераклады, але па-расейску там ніхто ня служыць. Што да Беларусі, тое, што служаць па-беларуску, ёсьць якасныя пераклады многіх царкоўных кніг — гэта ўжо прагрэс», — мяркуе Аляксандар Шрамко.

Каментары34

Цяпер чытаюць

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам32

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Усе навіны →
Усе навіны

Цягнік Мінск — Гомель сутыкнуўся з лесавозам1

Вушная сера можа шмат расказаць пра ваша здароўе1

«Як з пластыліну». Беларуска паскардзілася на смятану ад «Савушкавага»8

Наладчыка станкоў з «Пеленга» асудзілі і абвесцілі «тэрарыстам». Летась на прадпрыемстве была аблава сілавікоў1

Ментусава расказала, што адчувала пасля таго, як яе фэйкавыя здымкі загрузілі на порнасайт26

Расія згодная абмяркоўваць пытанне перадачы ЗША кантролю над Запарожскай АЭС3

Ціханоўскай давяраюць 83%, Латушку — 65%, Пазняку — 13%, Краўцову і Ягораву — па 4%82

У Мінску прадаюць нестандартную 3-узроўневую кватэру. Цана можа прыемна здзівіць2

Ксяндза з Шуміліна Анджэя Юхневіча асудзілі на 13 гадоў зняволення5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам32

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць