Пытанне павышэння тарыфаў на праезд у грамадскім транспарце Мінска патрабуе больш дэталёвай прапрацоўкі. Такое меркаванне выказаў сёння старшыня Мінгарвыканкама Анатоль Сівак на аператыўнай нарадзе ў мэрыі, піша БелТА.
«Гэтае пытанне неабходна дэталёва прапрацаваць. І толькі тады прымаць канчатковае рашэнне», — сказаў Анатоль Сівак.
Раней паведамлялася, што праезд у гарадскім грамадскім транспарце можа падаражэць на пяць капеек.
Каментары