Гісторыя

Невядомая Беларусь: у Жыровічах знайшлі надмагілле на харвацкай глаголіцы ФОТАФАКТ

Гісторык і экскурсавод Павел Булаты на сваёй старонцы ў фэйсбуку змясціў здымак, які ён зрабіў ля Георгіеўскай царквы ў Жыровічах. На ім — надмагільная тумба з надпісамі незразумелымі літарамі. Пахаванне XIX стагоддзя.

«І што тут напісана, на якой мове і якім алфавітам?» — задаецца пытаннем Булаты.

Кандыдат гістарычных навук, намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Дзяніс Лісейчыкаў адпісаўся ў каментарах, што гэта глаголіца. А помнік паставіў па сваёй жонцы і сыне архіепіскап Мінскі і Бабруйскі Міхаіл Галубовіч.

Глаголіца — гэта старажытны славянскі алфавіт. Яго стварылі яшчэ Кірыла і Мяфодзій, але глаголіца не прыжылася. Дзесьці яе замянілі на лацінку, дзесьці — на кірыліцу.

Найбольш доўга глаголіцу выкарыстоўвалі харвацкія вернікі, яны паслугоўваліся ёй аж да сярэдзіны ХХ стагоддзя. Глагалічныя надпісы можна ўбачыць у некаторых харвацкіх каталіцкіх храмах аж да сёння.

На надмагіллі ў Жыровічах акурат харвацкая версія глаголіцы, хаця самі харваты, хутчэй за ўсё, не мелі ніякага дачынення да надпісу.

Дзяніс Лісейчыкаў тлумачыць, што другая палова ХІХ стагоддзя — гэта час захаплення ідэямі панславізму. І менавіта ў рамках гэтай ідэалогіі, імаверна, і быў выкананы надпіс.

Міхаіл Галубовіч з сям’і ўніяцкага святара з Высокага (сучасная Брэсцкая вобласць). Ён таксама стаў грэка-каталіцкім святаром, але актыўна падтрымаў скасаванне уніі, агітаваў па прыходах. Па смерці жонкі пастрыгся ў манахі. Быў епіскапам Пінскім, потым Брэсцкім, ад 1848 — епіскап Мінскі і Бабруйскі, ад 1853 — архіепіскап. Апошнія трынаццаць гадоў жыцця правёў у Жыровічах.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім18

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»30

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

Кучынскі: Візіт Ціханоўскай ва Украіну адбудзецца ў хуткім часе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць