Свет

Жонка абвінаваціла мужа ў збіцці, але на судзе ўсплыло ВІДЭА, на якім яна б'е сябе сама

Аўстраліец Фейсал Хан ажаніўся з дзяўчынай з Марока і спадзяваўся жыць доўга і шчасліва, але праз восем месяцаў яна абвінаваціла яго ў збіцці. Каб даказаць сваю невінаватасць, мужчына выдаткаваў 20 тысяч даляраў. Цяпер ён просіць улады Аўстраліі дэпартаваць жонку, паведамляе Daily Mail.

Фота: 9Now.

Жыхар Сіднэя Фейсал Хан пабачыў сваю будучую жонку Асму на сайце знаёмстваў. Дзяўчына жыла ў Марока, але гэта не збянтэжыла закаханага, — ён перавёз жонку да сябе і восем месяцаў быў абсалютна шчаслівы. Але аднойчы Фейсал вярнуўся дадому і выявіў Асму пасярод разбуранай кватэры. Жонка заявіла, што зараз яму давядзецца пагутарыць з юрыстамі, і выбегла з кватэры.

Праз некалькі гадзін у дзверы Фейсала пагрукаліся паліцэйскія, якія паведамілі, што ён збіў жонку. Мужчына выдаткаваў 20 тысяч даляраў на суды, перш чым выявіў запіс з камер відэаназірання, усталяваных у ліфце. На кадрах Асма сама наносіла сабе ўдары па твары. Гэты запіс выратаваў Фейсала — усе абвінавачванні з яго былі знятыя.

Цяпер мужчына прасіў улады Аўстраліі дэпартаваць Асму назад у Марока. Ён перакананы, што жанчына выйшла за яго замуж толькі дзеля атрымання аўстралійскай візы. Тым не менш пакуль не ясна, ці атрымаецца Фейсалу дамагчыся справядлівасці, — яго жонка да гэтага часу хаваецца ад правасуддзя.

Каментары

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі37

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

«Я страціла сэнс жыцця». Спявачцы Рыце Дакота забаранілі выступаць у Расіі30

У Будславе археолагі адкапалі старажытны падмурак касцёла

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе40

Сёлета кляшчы кусаюць беларусаў амаль на 11% часцей, чым летась

Столькі праблем, а тут Стрыжак з яго падлеткавымі гульнямі40

Катар прыгразіў Еўропе скарачэннем паставак газу3

Колькасць пацверджаных расійскіх ваенных страт перавысіла 120 тысяч чалавек12

У цэнтры Брэста паставілі гіганцкі помнік гузіку9

Праект Belaruskicry прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі37

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць