Алімпійская чэмпіёнка Пхенчхана Ірына Крыўко заняла сёмае месца ў гонцы пераследу на першым этапе Кубка свету па біятлоне, што завяршыўся ў Паклюцы, паведамляе БелТА.
Беларуска змагла размясціцца ў выніковым пратаколе на гэтай пазіцыі дзякуючы ўдалай стральбе. На чатырох агнявых рубяжах яна не дапусціла ніводнага промаху.
Першае месца заняла фінская лыжніца Кайса Мякярайнен - 29 мін. 16,9 сек. (0 + 0 + 0 + 0). Другое месца ў Дароты Вірэр з Італіі - 41,3 сек. (0 + 0 + 0 + 0). На трэцяй пазіцыі фінішавала Паўліна Фіялкава з Славакіі - + 59,2 сек. (0 + 0 + 0 + 0).
Пасля чацвёртай стральбы на заключным адрэзку Ірыну Крыўко змагла апярэдзіць толькі Клэр Іганаў з ЗША, якая стала шостай. Беларуска адстала ад пераможцы Кайсы Мякярайнен на 1 хв. 26,6 сек.
Іншая прадстаўніца зборнай Беларусі па біятлоне Ірына Кручынкіна была знятая суддзямі за адставанне на круг ад лідэраў.
Другі этап Кубка свету па біятлону пройдзе 13—16 снежня ў аўстрыйскім Хохфільцэне.
Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»
Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»
Вайб-праграмаванне зменіць ролю распрацоўшчыка, RLVR, і калі лопне бурбалка. Беларус-інжынер у галіне ШІ, які працуе ў ЗША, расказаў, што нас чакае ў 2026
Каментары