Грамадства1111

Адміністрацыя Першамайскага раёна наўмысна зрабіла памылку ў паштовым адрасе, каб не атрымліваць звароты грамадзян?

Мінчук Аляксей Сакалоў у тэлеграм-канале «Мінск: дастаткова дробкі солі» звярнуў увагу на тое, што на сайце адміністрацыі Першамайскага раёна ў раздзеле грамадскіх абмеркаванняў спецыяльна замянілі адну з літар у адрасе пошты, каб лісты, якія тычацца абмеркавання дэталёвага планавання тэрыторыі ў межах праспекта Незалежнасці, вуліцы Сурганава і мяжы тэрыторыі Батанічнага саду, не даходзілі да адрасата.

Актывісты «Чалюскінцаў авеню» сутыкнуліся з тым, што іх лісты, адпраўленыя камісіі, па ўказаным адрасе не даходзілі. Метадам спроб і памылак людзі выявілі, што пошта не працуе, бо ў ёй у частцы «gov» устаўленая кірылічная «о».

Скрыншоты з тэлеграм-канала «Чалюскінцаў Авеню».

Людзі задаваліся пытаннем: «Як у частцы «gov» можна было адначасова скарыстаць дзве раскладкі клавіятуры? Некаторыя мінчукі выказалі здагадку, што гэта было зроблена наўмысна, каб да камісіі не дапісаліся.

Мы датэлефанаваліся галоўнаму спецыялісту сектара будаўніцтва Упраўлення архітэктуры і будаўніцтва Першамайскага раёна, які непасрэдна адсочвае звароты грамадзян, каб высветліць, хто ж «зачараваў» іх пошту.

Вось такія памылкі выдавала спрба адправіць ліст.

— Мы ведаем пра такую праблему, гэта ўжо не ўпершыню. Але самі мы сайтам не займаемся — за яго адказвае Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама, куды мы перадаём усю інфармацыю. Напрамую тэлефанаваў туды — мне даюць ад варот паварот. Там нейкія праблемы з кадзіроўкай… Ужо даўно адміністрацыя шукае новага распрацоўшчыка сайта, але ў выніку ўсё заканчваецца на ўзроўні ідэі. Там сядзяць людзі перадпенсійнага ўзросту, якім не патлумачыш нічога…

Дык няўжо выправіць адну літару ў адрасе пошты — гэта такая складаная задача? З такім пытаннем мы звярнуліся ў Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама, які непасрэдна і займаецца падтрымкай сайта адміністрацыі Першамайскага раёна. Высветлілася, што ва ўпраўленні праектавання інфармацыйных тэхналогій пра такую праблему чулі ўпершыню.

Пасля нашага званка спецыялістка аддзела Вераніка адразу ж перапісала пошту лацінскімі літарамі ўручную, і лісты сталі даходзіць

«Тут справа ні ў якой не ў кадзіроўцы. Проста той, хто складаў дадзены ліст, дапусціў памылку ў паштовым адрасе, прапісаў частку рускімі літарамі. Мы ж самі нічога не размяшчаем. Што дасылаюць — тое і з’яўляецца на сайце, гэта не нашы памылкі», — патлумачылі ў Цэнтры інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме1

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Усе навіны →
Усе навіны

Рада БНР вярнула частку дзяржаўнага архіва, што заставалася недасяжнай паўстагоддзя. Яе перададуць у лонданскую Скарынаўку1

Паказалі першы тызер новага серыяла пра Гары Потэра ВІДЭА1

У Варшаве Палац культуры і навукі падсвяцілі бел-чырвона-белымі колерамі ФОТАФАКТ1

У цэнтры Мінска ў Свіслачы злавілі чырвонакніжную стронгу. Няўжо яна ў ёй завялася?

Іран прыгразіў у выпадку наземнай аперацыі ЗША перакрыць выхад з Чырвонага мора1

«Свабода патрэбна ўсім еўрапейскім народам без выключэння». Зяленскі па-беларуску павіншаваў беларусаў з Днём Волі14

Курэнне сярод беларусаў робіцца ўсё менш папулярным3

«Камунарка» стала выпускаць новую «Любімую Алёнку»2

З’явіўся яшчэ адзін ютуб-канал пра беларускую гісторыю. Пачалі з «Палявання на цара»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме1

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць