Улада44

Абвал

На 13,8% знізілася прамысловая вытворчасць у лістападзе проці кастрычніка. Гэта рэкорднае падзенне вытворчасці за месяц ад часоў вайны.

У многіх галінах прамысловасці Беларусі ў лістападзе ў параўнанні з кастрычнікам назіралася зніжэнне аб’ёмаў выпуску прадукцыі, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.

У цэлым спад вытворчасці ў лістападзе ў параўнанні з кастрычнікам склаў 13,8%.

Падзенне адбылося ў машынабудаванні і металаапрацоўцы — на 20,6%, у лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна‑папяровай прамысловасці — на 11,5%, у прамысловасці будаўнічых матэрыялаў — на 9,8%, лёгкай прамысловасці — на 9,5%, хімічнай і нафтахімічнай — на 9,3%, у харчовай прамысловасці — на 5,8%.

У паліўнай прамысловасці аб’ём вытворчасці застаўся на ўзроўні кастрычніка, у чорнай металургіі павялічыўся на 5,5%, у электраэнергетыцы — на 14%.

Паводле прагнозу сацыяльна‑эканамічнага развіцця на 2008 год аб’ём прамысловай прадукцыі павінен узрасці на 11%. Хоць вынікі студзеня-лістапада проці студзеня-лістапада мінулага году яшчэ паказваюць рост за кошт буму першых месяцаў, ужо ясна, што на заплянаваны высокі ўзровень выйсці будзе цяжкавата. Рост па выніках году будзе, але адназначны.

Прагнозы даволі песімістычныя: эксперты кажуць пра магчымы далейшы спад прамысловае вытворчасці ў Расіі на 10% цягам апошняга месяца году. Між тым усе апошнія месяцы беларуская эканоміка фактычна паўтарала паказчыкі расійскай, толькі з лагам адзін-два месяцы. І іншае адрозненне: Беларусь растрачвае свае валютныя рэзервы трохі хутчэй за Расію. Гэта выдаткі курсу на захаванне поўнае занятасці нават коштам працы на склад.

Прычына падзення валютных рэзерваў - у катастрафічным падзенні паступленняў ад імпарту. Яны зменшыліся ад прыкладна 4 млрд у чэрвені да 2,4 млрд даляраў у лістападзе. Прычым падзенне працягваецца: лістападаўскі паказчык на 20% ніжэйшы за вераснёўскі. Гэта стварае дэфіцыт валюты.

Такога спаду Беларусь не ведала ад пачатку 1999 году — тады адбіліся наступствы расійскага дэфолту 1998 году. Што да прамысловай вытворчасці, то такога рэзкага скарачэння за адзін месяц не фіксавалася ані ў 1999-м, ані ў самыя цяжкія месяцы эканамічнага крызісу ў 1992—1994 гадах. Апошні раз прамвытворчасць падала гэтак рэзка ў часе вайны.

Між тым у Расіі сапраўдны крызіс пачнецца толькі з пачатку наступнага году, асабліва цяжкай будзе першая палова, мяркуюць эксперты. Рэцэсія закране ўсе галіны эканомікі. А Беларусь застаецца прывязаная да расійскіх рынкаў збыту, таму непазбежна пацерпіць ад іх падзення.

Можна з пэўнасцю прадказаць, што снежаньскія паказчыкі будуць яшчэ горшыя за лістападаўскія. Калі ў адзінаццатым месяцы абсалютная большасць прадпрыемстваў працавала, хоць некаторыя - на склад, у дванаццатым упершыню за доўгія гады працоўнікаў многіх заводаў чакаюць калядныя адпачынкі з захаваннем дзвюх трацінаў заробку. Яны не толькі знізяць паказчыкі валу, але і падарвуць фінансавы стан наймальнікаў.

У мінулыя гады ў такіх выпадках улады часова пачыналі прыкрываць статыстыку.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе9

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

Бабарыка і Калеснікава прыехалі ў Германію. Іх сустрэў міністр замежных спраў30

Міністр сувязі паабяцаў за 5 гадоў павялічыць хуткасць мабільнага інтэрнэта ў 4 разы2

«Можна ўявіць, наколькі амаральнай асобай з'яўляецца стваральнік гэтага нялюдскага механізму»20

У Гдыні на тэрыторыі вайсковай часці затрымалі п'янага беларуса1

Ганне Лукашэнка далі прэмію «За духоўнае адраджэнне»13

Амерыканцы ўпершыню запрасілі на перамовы з украінцамі еўрапейцаў, катарца і турка4

У Чэрвеньскім раёне за 185 тысяч даляраў прадаюць сядзібу з 200‑гадовай гісторыяй2

На УНС зацвердзілі праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на пяцігодку. У ёй сем прыярытэтаў5

Загінуў стваральнік неанацысцкай брыгады расійскіх фанатаў «Эспаньёла». Магчыма, забілі пры затрыманні8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе9

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць